Кэтрын Зета-Джонс

Кэтрын Зета-Джонс (анг. Catherine Zeta-Jones, нар. 25 верасня 1969) — валійская кінаактрыса.

Кэтрын Зета-Джонс
Catherine Zeta-Jones
Catherine Zeta-Jones Feb05.jpg
Дата нараджэння 25 верасня 1969(1969-09-25)[1][2][…] (53 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства Сцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Бацька David James Jones[d][4]
Маці Pat Fair[d][4]
Муж Майкл Дуглас
Дзеці Carys Zeta Douglas[d] і Dylan Michael Douglas[d]
Адукацыя
Прафесія актрыса
Кар’ера 1990 — цяпер. час
Узнагароды «Оскар» (2002)
BAFTA (2002)
IMDb ID 0001876
catherinezetajones.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў Суонсі (Заходні Гламорган, Уэльс) як Кэтрын Джонс у каталіцкай сям’і валійца-рабочага цукерачнай фабрыкі і ірландкі. Валодае англійскай, валійскай, іспанскай і французскай мовамі. У дзяцінстве перанясла трахеатамію, пасля якой застаўся шнар.

Акцёрская кар’ера Кэтрын Зета-Джонс пачалася яшчэ ў дзяцінстве, яна спявала і танцавала ў мясцовым дзіцячым каталіцкім тэатры да дзесяцігадовага ўзросту, а ў 1987 г. дэбютавала ў лонданскім мюзікле «Сорак другая вуліца» ў ролі Пэгі Соер. Праз год яна пераехала ў Францыю, дзе рэжысёр Філіп дэ Брока прапанаваў ёй ролю Шахерэзады ў фільме «1001 ноч». Гэта быў яе дэбют у кіно.

Экзатычная прыгажосць Зеты-Джонс, талент спявачкі і танцоркі абяцалі ёй вялікую кар’еру. У 1991 годзе яна знялася ў тэлевізыйным серыяле «Мілыя бутоны траўня», які вывеў яе на новы ўзровень. Пасля галоўных роляў у фільмах «Маска Зора» (1998) з Антоніа Бандэрасам і "Пастка (1999) з Шонам Конэры Кэтрын Зета-Джонс набыла сусветную вядомасць.

У 2003 годзе яна атрымала Прыз Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў за найлепшую ролю другога плана ў фільме «Чыкага».

Кэтрын Зета-Джонс — сусветны твар брэндаў мабільных тэлефонаў T-Mobile і касметыкі Elizabeth Arden.

Замужам за акцёрам Майклам Дугласам, ад якога мае дачку і сына.

ФільмаграфіяПравіць

  • Легенда Зора (2005)
  • Дванаццаць сяброў Оўшана (2004)
  • Тэрмінал (2004)
  • Недапушчальная жорсткасць (2003)
  • Сіндбад: легенда сямі мораў (2003) (голас)
  • Чыкага (2002)
  • Трафік (2000)
  • Маска Зора (1998)
  • і інш.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #131634488 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. Catherine Zeta-Jones // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Catherine Zeta-Jones // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

СпасылкіПравіць