Аўстрыйскае Прымор’е
Аўстрыйскае Прымор'е (славенск.: Primorje; італ.: Litorale; ням.: Küstenland) — каронная зямля Габсбургскай манархіі з 1813 па 1918 гады, якая складася з вольнага імперскага горада Трыеста з прадмесцямі, маркграфства Істрыя і акняжанага графства Гарыца і Градзішка. Кіраванне кароннай зямлёй ажыццяўляў імператарскі намеснік, рэзідэнцыя якога знаходзілася ў Трыесце.
Каронная зямля Аўстра-Венгрыі | |||||
Аўстрыйскае Прымор'е | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Österreichisches Küstenland італ.: Litorale austriaco славенск.: Avstrijsko primorje харв.: Austrijsko primorje | |||||
|
|||||
|
|||||
1849 — 1919
|
|||||
Сталіца | Трыест | ||||
Мова(ы) | нямецкая, італьянская, славенская, харвацкая | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Рэлігія | Каталіцтва | ||||
Плошча | 7969 км² | ||||
Форма кіравання | дуалістычная манархія[d] і манархія | ||||
Дынастыя | Габсбургі | ||||
Імператар Аўстра-Венгрыі | |||||
• 1867—1916 | Франц Іосіф I | ||||
• 1916 — 1918 | Карл I | ||||
Гісторыя | |||||
• 4 сакавіка 1849 | Вясна народаў | ||||
• 10 верасня 1919 | Сен-Жэрменскі дагавор | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фарміраванне Аўстрыйскага Прымор'я пачалося яшчэ ў 1382 годзе, калі жыхары Трыеста, стаміўшыся ў адзіночку абараняцца ад замахаў венецыянцаў, перайшлі пад абарону аўстрыйскіх Габсбургаў. У XVI стагоддзі разам з венгерскай да Габсбургаў адышла і харвацкая карона, а з ёй — паўночная частка Далмацыі. Кампа-Фармійскі мір 1797 года дазволіў пашырыць прыморскія ўладанні за кошт Венецыянскай рэспублікі. У 1809 Напалеон далучыў гэтыя землі да Ілірыйскіх правінцый, але пасля яго падзення Венскі кангрэс перадаў пад уладу Габсбургаў усё Прымор'е, якое да 1849 складала асобнае каралеўства Ілірыя.
Аўстрыйскае Прымор'е ўяўляла сабой шматнацыянальнае ўтварэнне. Тут гаварылі па-італьянску, па-славенску, па-харвацку, па-нямецку, па-фрыульску і на істрараманскай. У 1910 годзе плошча Кюстэнланда складала 7969 км², а насельніцтва перавышала 894 тыс. чалавек. Асноўным прамысловым цэнтрам быў Трыест — галоўны марскі порт Аўстра-Венгрыі. Эканоміка іншых прыбярэжных тэрыторый была завязана на сельскай гаспадарцы і на турызме (прыбярэжную паласу Адрыятыкі ахрысцілі Аўстрыйскай Рыўерай).
Падчас Першай сусветнай вайны Аўстрыйскае Прымор'е стала арэнай разлютаваных бітваў паміж італьянцамі і аўстрыйцамі. Па выніках вайны тэрыторыя Італіі прырасла за кошт прыбярэжнай часткі Аўстрыйскага Прымор'я, якая атрымала італьянскую назву Венецыя-Джулія. Пасля Другой сусветнай вайны Італія захавала за сабой правінцыі Трыест і Гарыцыя, астатняя частка рэгіёна Венецыя-Джулія (і Аўстрыйскага Прымор'я) увайшла ў склад СФРЮ.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Австрийская береговая страна // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.