Кірыл Максімавіч Радзівонаў

беларускі футбаліст

Кірыл Радзівонаў (нар. 9 мая 2000, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Смалявічы» (у арэндзе з мінскага «Дынама»).

Футбол
Кірыл Радзівонаў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кірыл Максімавіч Радзівонаў
Нарадзіўся 9 мая 2000(2000-05-09) (20 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 190 см
Вага 70 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Смалявічы
Нумар 4
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2017 — Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2020 —   Беларусь Смалявічы 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 11 ліпеня 2020.


Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец мінскага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе неўзабаве стаў адным з асноўных ігракоў. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з галоўнай камандай, прыцягваўся да яе матчаў, аднак заставаўся на лаўцы запасных.

У ліпені 2020 года быў аддадзены ў арэнду ў «Смалявічы»[1]. 10 ліпеня 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у матчы супраць «Іслачы» (3:1).

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама   1 0
2018 дубль Дынама   19 0
2019 дубль Дынама   28 1
2020 (1) дубль Дынама   11 2

Зноскі

СпасылкіПравіць