Кірыл Юр’евіч Палхоўскі
Кірыл Палхоўскі (нар. 9 студзеня 2002) — беларускі футбаліст, нападнік пінскай «Хвалі».
Поўнае імя | Кірыл Юр’евіч Палхоўскі | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 студзеня 2002[1] (22 гады) |
||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | ||||||||||||
Рост | 183 см[1] | ||||||||||||
Вага | 77 кг[1] | ||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||
Клуб | Хваля | ||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||
|
|||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||
|
|||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец пінскай СДЮШАР-3, на юнацкім узроўні выступаў за салігорскі «Шахцёр», а ў сакавіку 2018 года далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама». З пачатку 2019 года стаў выступаць за дубль клуба, а неўзабаве пачаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 29 чэрвеня 2019 года ў матчы супраць «Іслачы» (5:1), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы.
Сезон 2020 пачынаў у дублі дынамаўцаў, а ў красавіку далучыўся да клуба «Дынама-Брэст-1960» з Другой лігі. Пакінуў каманду ў канцы 2020 года з-за службы ў арміі. У пачатку 2022 года зноў далучыўся да клуба, які на гэты час ужо змяніў назву на «Маларыта». Гуляў за каманду да чэрвеня 2022 года, калі яна знялася з Другой лігі.
У ліпені 2022 года стаў іграком пінскай «Хвалі»[2], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2023 года падоўжыў кантракт з клубам да канца 2024 года[3].
Дасягненні
правіцьСтатыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2019 | Д1 | Дынама | 2 | 0 | |
2020 (пач.) | дубль | Дынама | 2 | 0 | |
2020 | Д3 | Дынама-Брэст-1960 | 21 | 5 | |
2022 (1) | Д3 | Маларыта | 3 | 5 | |
2022 (2) | Д2 | Хваля | 10 | 0 | |
2023 | Д2 | Хваля | 30 | 2 |
Крыніцы
правіць- ↑ а б в г http://fcvolna-pinsk.by/player/kirill-polhovskij/
- ↑ Кирилл Полховский — игрок «Волны» (руск.). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (13 ліпеня 2022). Праверана 4 снежня 2023.
- ↑ Два игрока продлили соглашения с "Волной" (руск.). football.by (4 снежня 2023). Праверана 4 снежня 2023.