Кісламалочныя прадукты
(Пасля перасылкі з Кісламалочны прадукт)
Кісламалочныя прадукты — прадукты харчавання, якія атрымліваюць зброджваннем малака з дапамогай малочнакіслых бактэрый.
Падзяляюцца на прадукты малочнакіслага браджэння (сыракваша, смятана, тварог) і мяшанага малочнакіслага і спіртавога браджэння (кумыс, ацыдафілін, кефір, ражанка).
Маюць у сабе бялкі, тлушчы, вітаміны. Добра засвойваюцца арганізмам, станоўча ўплываюць на мікрафлору кішэчніка, выкарыстоўваюцца ў дыетычным і лячэбным харчаванні пры дызентэрыі, атэрасклерозе, захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, печані і інш.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кісламалочныя прадукты