Карл Марыя фон Вебер

(Пасля перасылкі з К. Вебер)

Карл Марыя фон Вебер (18 або 19.11.1786, Эйцін — 5 чэрвеня 1826, Лондан) — нямецкі кампазітар, дырыжор, піяніст, музычны пісьменнік. Стваральнік нямецкай рамантычнай оперы.

Карл Марыя фон Вебер
ням.: Carl Maria von Weber
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 18 снежня 1786(1786-12-18)[1][2][…], не раней за 18 лістапада 1786 і не пазней за 19 лістапада 1786 ці 18 лістапада 1786(1786-11-18)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 чэрвеня 1826(1826-06-05)[4][5][…] (39 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Franz Anton von Weber[d]
Маці Genovefa von Weber[d][8]
Жонка Caroline Weber[d]
Дзеці Макс Вебер[d]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Іаган Міхаэль Гайдн
Прафесіі кампазітар, дырыжор, піяніст, гітарыст, класічны гітарыст, музычны крытык
Інструменты гітара і фартэпіяна
Жанры класічная музыка і опера
Выхаванцы Caroline Ridderstolpe[d]
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сям’і музыканта і тэатральнага антрэпрэнёра. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў падарожжах па гарадах Германіі разам з невялікай тэатральнай трупай бацькі. Вебер не атрымаў ні агульнай, ні музычнай сістэматычнай адукацыі. Урокі музыкі, якія Вебер браў у Г. Фоглера, М. Гайдна і інш, спрыялі развіццю яго выканальніцкіх і творчых здольнасцяў. У 17 гадоў Вебер канцэртаваў як піяніст, быў аўтарам трох опер («Сіла любові і віна», «Нямая лясная дзяўчына», «Петэр Шмоль і яго суседзі»). З 1804 года працаваў дырыжорам оперных тэатраў (Брэслау, Карлсруэ, Штутгарт, Мангейм, Дармштат, Франкфурт, Мюнхен, Берлін). У 1813—1817 гг. узначальваў оперны тэатр у Празе. З 1817 г. да канца жыцця кіраваў нямецкім музычным тэатрам у Дрэздэне.

Дзейнасць Вебера праходзіла ва ўмовах нацыянальнага грамадскага ўздыму, які пачаўся ў Германіі пасля Тыльзіцкага міру (1807). Гэта вызначыла светапогляд, скіраванасць творчасці Вебера, сфармавала яго эстэтычныя погляды. У операх, створаных Веберам у гэтыя гады («Рубецаль», 1805; «Сільван», 1810; «Абу Гасан», 1811), вызначаюцца новыя рысы стылю кампазітара: цікавасць да народна-бытавых і казачных сюжэтаў, сувязь з музычным фальклорам, усходні музычны каларыт і г.д. Значнай вяхой у творчым развіцці Вебера быў 1814 год, калі ў дні святкавання перамогі над Напалеонам у Германіі, у атмасферы ўздыму нацыянальных пачуццяў з’явіліся песні Вебера, прасякнутыя ідэяй вызваленчай барацьбы (на вершы Т. Кернера). Зборнік «Ліра і меч», а таксама героіка-патрыятычная кантата «Бітва і перамога» (1815) на тэкст Вольбрука прынеслі Веберу вядомасць у Германіі.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2019.
  2. Max Maria von Weber Carl Maria von Weber: The Life of an Artist — 1968. — P. 10.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Carl Maria Weber // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Carl Maria Friedrich Ernst von Weber // Brockhaus Enzyklopädie
  6. Dr. Constant v. Wurzbach Weber, Karl Maria Freiherr von // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 53. — S. 197.
  7. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  8. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  9. а б Flögel K. F., Ebeling F. W. Floegels Geschichte des Grotesk-Komischen: bearbeitet, erweitert und bis auf die neueste Zeit fortgeführt von Friedrich W. Ebeling — 5 — L: 1887. — S. 356. — 478, 14 с.
  10. Deutsche Nationalbibliothek Record #118629662 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

правіць