Ланцужковая рыфма
Ланцужко́вая ры́фма — рыфма, якая спалучае радкі вершаванага твора, паступова пераходзячы з адной страфы ў другую. Такая рыфма сустракаецца ў некаторых цвёрдых формах верша, у прыватнасці, у тэрцынах, вілянелі. Характэрная яна і для твораў з ланцужковай кампазіцыяй, у якіх асобныя радкі папярэдніх строф пачынаюць сабой наступныя строфы:
- Ішла Купалка сялом, сялом,
- Закрыўшы вочкі пяром, пяром.
- Закрыўшы вочкі пяром, пяром,
- Вітала хлопцаў чалом, чалом.
- Вітала хлопцаў чалом, чалом,
- Святліла вочкі агнём, агнём.
- (Народная песня)
Ланцужковая рыфма ўжываецца і ў класічным санеце, дзе яднае два катрэны і два тэрцэты.
Літаратура
правіць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн.. — Мінск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-08-0598-6.
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-11-0197-4.