Ларыса Аляксандраўна Пірагова

Ларыса Аляксандраўна Пірагова (нар. 16 лістапада 1952, Харкаў, Украіна) — беларускі ўрач-неўрапаталог і аднаўленчай медыцыны. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1999).

Ларыса Аляксандраўна Пірагова
Дата нараджэння 16 лістапада 1952(1952-11-16) (71 год)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1997)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасць «Лячэбная справа», 1976).

Працавала ў Гарадской паліклініцы № 1 г. Гродна (1978—1980, урач аддзялення аднаўленчага лячэння), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 1980, асістэнт, дацэнт курса ўрачэбнага кантролю і лячэбнай фізкультуры, з 1990 — лячэбны факультэт, кафедра медыцынскай рэабілітацыі, дацэнт, з 1997 — загадчык кафедры, адначасова ў 1998—2002 — дэкан факультэта замежных студэнтаў).

Навуковыя інтарэсы: медыцынская рэабілітацыя.

Узнагароды правіць

Званне «Майстар спорту СССР» па спартыўнай гімнастыцы (1968), знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» (1998), ганаровыя граматы Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і інш.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Медицинская реабилитация больных рассеянным склерозом физическими методами (кинезотерапия, массаж, рефлексотерапия) : автореферат диссертации … доктора медицинских наук : 14.00.13 ; 14.00.34 / Пирогова Лариса Александровна. — Минск, 1996.
  • Пірагова Ларыса Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 377. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
  • Пирогова Лариса Александровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 79.
  • Пирогова Лариса Александровна : биобиблиографический указатель Архівавана 17 мая 2017. / Гродненский государственный медицинский университет; [составители: Л. А. Климко, Л. А. Макарчик]. — Гродно, 2012.