Ларыса Георгіеўна Вершаловіч

Ларыса Георгіеўна Вершаловіч (нар. 1 красавіка 1956, в. Лясок Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі урач і палітык.

Ларыса Георгіеўна Вершаловіч
Нараджэнне 1 красавіка 1956(1956-04-01) (67 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць урач, палітык
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1981 годзе закончыла Мінскі ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці лячэбная справа.

Працоўную дзейнасць пачала рабочай Беліцкай хлебапякарні Лідскага райспажыўсаюза Гродзенскай вобласці. Працавала ўрачом-інтэрнам Баранавіцкай гарадской бальніцы, участковым тэрапеўтам, загадчыкам тэрапеўтычнага аддзялення, загадчыкам Лунінецкай раённай паліклінікі. Займала пасаду намесніка галоўнага ўрача па амбулаторнапаліклінічнай рабоце Лунінецкага раённага тэрытарыяльна-медыцынскага аб’яднання Брэсцкай вобласці.

Выбіралася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі» (2012)[1], юбілейным медалём «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Вершалович Лариса Георгиевна [Изоматериал] : Вместе за процветающую Лунинетчину! : [плакат]. ― [Б. м., 2008?].
  • Вершаловіч Ларыса Георгіеўна // Парламент ― Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання. — Мінск, 2008. — С. 63.