Ларыса Канстанцінаўна Суркова

вучоны ў галіне пульманалогіі

Ларыса Канстанцінаўна Сурко́ва[2] (нар. 7 чэрвеня 1941) — урач, вучоны ў галіне пульманалогіі, доктар медыцынскіх навук (1997).

Ларыса Канстанцінаўна Суркова
Дата нараджэння 7 чэрвеня 1941(1941-06-07) (82 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, вучоная
Навуковая сфера пульманалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1] (1997)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзілася ў горадзе Харкаў[2]. У 1964 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут. З 1969 года працуе ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце пульманалогіі і фтызіятрыі (сучасны Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр пульманалогіі і фтызіятрыі). З 1986 года займае пасады загадчыка лабараторыі, аддзела.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па пытаннях патамарфозу, патагенезу, марфалогіі, імунапаталогіі туберкулёзу і іншых хвароб органгаў дыхання. Мае шэраг аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

Сярод апублікаванага:

  • Патоморфоз, морфология и иммунопатогенез туберкулеза легких в современных условиях : автореферат дис. … доктора медицинских наук : 14.00.15 / Минск. гос. мед. ин-т. — Минск, 1997. — 35 с.;
  • Принципы и правила выбора основной причины смерти при туберкулезе [Текст] : учеб.-метод. пособие / Л. К. Суркова [и др.]. — Минск : БелМАПО, 2010. — 18 с.;
  • Мероприятия по противотуберкулезному инфекционному контролю в патологоанатомических отделениях (бюро) организаций здравоохранения: учеб.-метод. пособие / Л. К. Суркова, М. И. Дюсьмикеева. — Минск : БелМАПО, 2011. — 24 с.;
  • Нетуберкулёзный микрабактериоз лёгких: морфологические проявления и особенности диагностики // Пульмонология и фтизиатрия, № 12 (декабрь) 2021;
  • Возможности квантиферонового теста в выявлении латентной туберкулёзной инфекции / Л. К. Суркова, А. Л. Стринович, О. А. Будник, А. Д. Бахтина // Иммунопатология, аллергология, инфектология, 2022, № 2: С. 31—34.;
  • Слизень В. В., Суркова Л. К., Гуревич Г. Л. Использование ПЦР с гидролизными зондами для выявления мутаций устойчивости к фторхинолонам у Mycobacterium tuberculosis. // Известия Национальной академии наук Беларуси. Серия медицинских наук. 2023; 20(2):158—167.

Узнагароды правіць

9 верасня 1998 года Л. К. Суркова за шматгадовую добрасумленную працу ў Навукова-даследчым інстытуце пульманалогіі і фтызіятрыі ўзнагароджана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі правіць

Літаратура правіць

Спасылкі правіць