Леанід Аляксеевіч Маркевіч
Леанід Аляксеевіч Марке́віч (5 жніўня 1896, Вільня — 18 мая 1980) — беларускі кампазітар, дырыжор. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1944).
Леанід Аляксеевіч Маркевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 жніўня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 мая 1980 (83 гады) |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, дырыжор |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1921—1928 гадах дырыжор БДТ-1, у 1929—1965 гадах загадчык музычны часткі і дырыжор Беларускага тэатра імя Я. Коласа.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1963 года.
Творчасць
правіцьАўтар музыкі да спектакляў у БДТ-1 «Кастусь Каліноўскі» і «Каваль-ваявода» Е. Міровіча, «На Купалле» М. Чарота, «Вяселле» В. Гарбацэвіча, «Панскі гайдук» Н. Бываеўскага (усе з У. Тэраўскім), «Стралок Тэль» С. Заяіцкага (з М. Куперам), «Інга» А. Глебава , «Мешчанін у дваранах » Мальера і інш.; у тэатры імя Я. Коласа — «Машэка» В. Вольскага, «Навальніца будзе» паводле трылогіі Я. Коласа «На ростанях», «Святло з Усходу» П. Глебкі, «Алазанская даліна» К. Губарэвіча і І. Дорскага, «На крутым павароце» Губарэвіча, «Мараль пані Дульскай » Г. Запольскай, «Родная маці» М. Алтухова, «Цудоўны сплаў» У. Кіршона, «Пад адным небам» А. Маўзона, «Лекар паняволі » Мальера і інш.
Літаратура
правіць- Юўчанка Н. А. Маркевіч Леанід Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).