Леанід Аркадзьевіч Кастандаў
Леанід Аркадзьевіч Кастандаў (14 (27) лістапада 1915, Керкі Туркменскай ССР — 5 верасня 1984, Лейпцыг, ГДР) — савецкі дзяржаўны дзеяч, лаурэат Ленінскай і Дзяржаўнай прэмій СССР.
Леанід Аркадзьевіч Кастандаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лістапада 1915[1] |
||||||
Смерць |
5 верасня 1984 (68 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | хімічная прамысловасць[2] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1940 годзе скончыў Маскоўскі інстытут хімічнага машынабудавання.
У 1940—1953 гадах працаваў на Чырчыкскім электрахімічным камбінаце. У 1953—1958 гадах — ва ўпраўленні Міністэрства хімічнай прамысловасці, упраўленні Дзяржкамітэта Савета Міністраў СССР па хіміі. У 1958—1961 гадах намеснік старшыні, а ў 1961—1963 гадах — першы намеснік старшыні Дзяржкамітэта па хіміі пры Дзяржплане СССР. З 1963 года па 1964 год — старшыня Дзяржкамітэта хімічнага і нафтавага машынабудавання пры Джяржплане СССР — міністр СССР, у 1964—1965 гадах — старшыня Дзяржкамітэта хімічнай прамысловасці пры Дзяржплане СССР — міністр СССР, з верасня 1965 года — міністр хімічнай прамысловасці СССР. З 1980 года — намеснік старшыні Савета Міністраў СССР.
Член ЦК КПСС, дэпутат Вярхоўнага Савета СССР з 1966 года.
Узнагароды
правіцьЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі (1951), Ленінскай прэміі (1960). Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны».
Звання «Ганаровы грамадзянін горада Магілёва» ўдастоены 29 лістапада 1978 года[3].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Армянская савецкая энцыклапедыя / пад рэд. Վ. Համբարձումյան, Կ. Խուդավերդյան — Հայկական հանրագիտարան հրատարակչություն, 1974.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Кастандаў Леанід Аркадзьевіч