Леанід Паўлавіч Мажэйка

(Пасля перасылкі з Леанід Мажэйка)

Леанід Паўлавіч Мажэйка (18 сакавіка 1954, г. Мінск) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Леанід Паўлавіч Мажэйка
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання
18 кастрычніка 2012 — 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Андрэй Кабякоў
Нараджэнне 18 сакавіка 1954(1954-03-18) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 18 сакавіка 1954 года ў г. Мінску.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, эканаміст-менеджар.

Працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве «Мінсктранс» дырэктарам аўтобуснага парка № 2.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.

Узнагароды правіць

Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Асабістае жыццё правіць

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

Спасылкі правіць