Леанід Мікалаевіч Ражкоў

вучоны ў галіне лесаводства, педагог

Леанід Мікалаевіч Ражкоў (нар. 20 лютага 1949, Магілёў) — беларускі спецыяліст у галіне лесазнаўства, лесаводства і лясной экалогіі. Доктар сельскагаспадарчых навук (2002), прафесар (2003).

Леанід Мікалаевіч Ражкоў
Дата нараджэння 20 лютага 1949(1949-02-20) (75 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (2002)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Пашаны медаль «За працоўныя заслугі» Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 20 лютага 1949 года ў Магілёве.

Скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут (спецыяльнасць «Лясная гаспадарка», 1962; аспірантура, 1971).

Працаваў у Беларускім лесаўпарадкавальным прадпрыемстве Усесаюзнага аб’яднання «Леспраект» (1962—1967), Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1967, лесагаспадарчы факультэт, кафедра лесаводства, прафесар, у 1992—2007 — загадчык кафедры).

У 2001 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Лесаводча-экалагічныя асновы ўстойлівага функцыянавання лясоў Беларусі ва ўмовах рэкрэацыйнага выкарыстання».

Навуковыя інтарэсы: арганізацыя і вядзенне гаспадаркі ў рэкрэацыйных лясах; экалагічна арыентаванае лесаводства; лясная экалогія; лясная сертыфікацыя; лесавугляродны баланс і клімат.

Узнагароды правіць

Нагрудны значок «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (1995), медаль «За працоўныя заслугі» (2001), ордэн Пашаны (2010), Падзяка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2014) і інш.

Бібліяграфія правіць

  • Лесоводственно-экологические основы устойчивого функционирования лесов Беларуси в условиях рекреационного использования : диссертация … доктора сельскохозяйственных наук : 06.03.03 : защищена 27.09.2001 : утверждена 27.03.2002 / Рожков Леонид Николаевич. — Гомель, 2001.
  • Лесазнаўства і лесаводства : практыкум / Л. Н. Ражкоў, К. В. Лабоха. — Мінск, 2009.
  • Основы теории и практики рекреационного лесоводства / Л. Н. Рожков. — Минск, 2001.
  • Экологически ориентированное лесоводство / Л. Н. Рожков. — Минск, 2005.
  • Forest carbon resources of Belarus : monograph / [L. Rozhkov et al.]. — Minsk, 2018.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Ражкоў Леанід Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 442. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Рожков Леонид Николаевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 6. — С. 486.