Леанід Ніканоравіч Ціханаў
Леанід Ніканоравіч Ціханаў (нар. 19 лютага 1938, в. Малы Алонец Алонецкага р-на, Карэлія) — беларускі педагог, гісторык, дзяржаўны дзеяч. Замежны член Расійскай акадэміі адукацьіі (2001). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1997). Доктар гістарычных навук (1988), прафесар (1989).
Леанід Ніканоравіч Ціханаў | |
---|---|
Нараджэнне |
19 лютага 1938 (85 гадоў) |
Адукацыя | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук (1988) |
Навуковае званне |
|
Дзейнасць | педагог, гісторык, дзяржаўны дзеяч, выкладчык |
Месца працы | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт (1960). 3 1964 на камсамольскай і партыйнай рабоце. 3 1978 прарэктар Мінскага інстытытута замежных моў; з 1989 прарэктар, з 1993 па 2003 год рэктар Беларускага педагагічнага ўніверсітэта. 3 1999 прэзідэнт Беларускай акадэміі адукацыі.
Даследуе развіццё і станаўленне беларускай педагагічнай навукі, праблемы ўдасканалення сістэмы вышэйшай адукацыі, абагульняе вопыт работы па маральным выхаванні моладзі.
Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, намеснік старшыні пастаяннай камісіі па Нацыянальнай бяспецы і міжнародных справах (1996—2000).
Зноскі
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).