Левы фронт (Расія)

Левы фронтрасійскі грамадска-палітычны рух левага толку.

Левы фронт
руск.: Левый фронт
Выява лагатыпа
Лідар калектыўнае кіраўніцтва
Заснавальнік
Дата заснавання 18 кастрычніка 2008
Штаб-кватэра Масква, Расія
Краіна
Ідэалогія марксізм-ленінізм, камунізм, антыфашызм, антыкапіталізм
Саюзнікі і блокі КПРФ, Левы фронт Францыі
Колькасць членаў 9 000
Дэвіз Іншы свет магчымы!
Гімн Інтэрнацыянал
Сайт leftfront.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Левы фронт быў заснаваны на ўстаноўчым з’ездзе ў кастрычніку 2008 года ён быў абраны ў раду і выканаўчы камітэт «Левага фронту» і стаў каардынатарам яго арганізацыйнага аддзела. Акрамя яго ў кіраўніцтва «Левага фронту» ўвайшлі Ілля Панамароў, лідэр РКП-КПСС Аляксей Прыгарын, дырэктар інстытута «Калектыўнае дзеянне» і жонка дэпутата Дзяржаўнай думы Алега Шэіна Карын Клеман і кіраўнік Ісламскага камітэта Расіі Гейдар Джэмаль[1].

Найбольшую вядомасць Левы фронт атрымаў падчас пратэстаў 2011-2013 гадоў. Сябры фронту актыўна ўдзельнічалі ў пратэстных акцыях, Анастасія Удальцова стала адным з заяўнікаў мітынгу на Балотнай плошчы 10 снежня 2011 года і шэсця па [[Якіманка (раён Масквы)|Якіманцы][2][3], а Сяргей Удальцоў выступіў у якасці галоўнага арганізатара марша мільёнаў 6 мая 2012 года[4], які сабраў, паводле некаторых ацэнак, да 200 000 чалавек і скончыўся сутыкненнямі з паліцыяй.

Зноскі

  1. Алексей Челноков. Сытый бунт. "Грязное белье" оппозиции. — М., 2012. — 288 с. — ISBN 978-5-9955-0463-4.
  2. Анастасия Удальцова, заявитель шествия по Якиманке и митинга на Болотной площади 4 февраля, признана виновной в нарушении порядка организации подобных мероприятий (руск.). Эхо Москвы. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2019. Праверана 28 ліпеня 2019.
  3. На организаторов митинга на Болотной решили завести дело. РБК. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2019. Праверана 28 ліпеня 2019.
  4. "Марш миллионов" в Москве завершился массовыми арестами (руск.). BBC News Русская служба. Архівавана з першакрыніцы 28 ліпеня 2019. Праверана 28 ліпеня 2019.