Лэ́йтан Джон Бейнс (англ.: Leighton John Baines; нар. 11 снежня 1984, Керкбі, Англія) — англійскі футбаліст, абаронца, вядомы па выступах за «Эвертан». Ігрок нацыянальнай зборнай Англіі (2010—2015).

Футбол
Лейтан Бейнс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Лейтан Джон Бейнс
Мянушка Бейнсі (англ.: Bainesy)
Нарадзіўся 11 снежня 1984(1984-12-11)[1][2][…] (39 гадоў)
Грамадзянства  Англія
Рост 170 см
Вага 74 кг
Пазіцыя левы абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
Англія Ліверпул
Англія Эвертан
Клубная кар’ера[* 1]
2002—2007 Англія Уіган Атлетык 145 (4)
2007—2020 Англія Эвертан 348 (29)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2007 Англія Англія (да 21) 16 (1)
2010—2015 Англія Англія 30 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 5 верасня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 верасня 2020
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Уіган Атлетык» правіць

Першым прафесійным клубам Бейнса стаў «Уіган Атлетык». За час выступаў футбаліста за клуб, «Уіган» здолеў двойчы рушыць наперад у больш высокую лігу і ў выніку прайшоў шлях ад Другога дывізіёна да Прэм’ер-лігі.

«Эвертан» правіць

Улетку 2007 года Бейнс перайшоў у стан «Эвертана»[3]. Паводле ацэнак СМІ трансфер футбаліста абыйшоўся клубу ў 5-6 мільёнаў еўра[4]. У сваім першым сезоне за новы клуб Бейнс атрымаў няшмат гульнявой практыкі, правёўшы толькі 29 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах за «Эвертан», з-за траўмы і добрай формы Філа Джагелкі і Джозефа Ёбы. У яго другі сезон назіраўся рост гульнявога часу ў сувязі з траўмай Ёбы, у той час як Джолеан Лескат перайшоў гуляць у цэнтр абароны. Дзякуючы гэтым абставінам Бейнс заняў левы фланг абароны каманды. У гэтым сезоне Лейтан двойчы прызначаўся іграком месяцу «Эвертану» запар.

Бейнс забіў свой першы за «Эвертан» у браму «Портсмута» 21 сакавіка 2009 года, на Фрэтан Парк. 30 жніўня 2009 года ён забіў на апошняй хвіліне з пенальці ў пераможным матчы супраць сваёй былой каманды «Уіган Атлетык». Праз месяц ён выйшаў на пляцоўку з капітанскай повяззю ў матчы Лігі Еўропы супраць грэчаскага АЕКа. У сезоне 2010/11 Бейнс правёў кожную хвіліну за «Эвертан» у матчах Прэм’ер-лігі[5], а таксама забіў сем галоў ва ўсіх спаборніцтвах за клуб. Яго ўнёсак быў узнагароджаны прызам як лепшаму гульцу клуба паводле вынікаў сезона[6].

Завяршыў кар’еру ў ліпені 2020 года.

Міжнародная кар’ера правіць

Дэбют футбаліста ў афіцыйным матчы за зборную адбыўся 4 чэрвеня 2011 года ў матчы адборачнага турніру да чэмпіянату Еўропы 2012 года супраць зборнай Швейцарыі. Бейнс быў адным з прэтэндэнтаў на ўдзел на чэмпіянаце свету 2010 года, аднак у выніковы склад не патрапіў.

Асабістае жыццё правіць

Лейтан мае траіх дзяцей разам са сваёй жонкай Рэйчэл[7].

Зноскі

  1. Leighton Baines // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leighton Baines // FBref.com
  3. Защитник «Уигана» Лейтон Бейнс перешел в «Эвертон». Sports.ru
  4. Baines rejects Sunderland switch. BBC Sport
  5. Number-crunching makes grim reading for Arsenal’s defence. The Guardian
  6. Baines' Glorious Treble Архівавана 1 ліпеня 2012.. Everton FC
  7. England v Egypt — as it happened. The Guardian

Спасылкі правіць