Лейшманіі
Лейшманіі (Leishmania, ад імя У. Лейшмана) — род жгуцікавых, якія выклікаюць лейшманіёзы.
Асаблівасці біялогііПравіць
Пераносчыкамі лейшманій з'яўляюцца маскіты з роду Phlebotomus ў Старым Свеце, і з роду Lutzomyia ў Новым Свеце. Натуральным рэзервуарам розных відаў служаць пазваночныя жывёлы, якія адносяцца да шасці атрадаў млекакормячых і яшчаркі; зрэшты, на падставе ізаферментнага аналізу паразітаў яшчарак было прапанавана вылучыць у асобны род атрада трыпанасамацід — Sauroleishmania. Лейшманіі ў асноўным паразітуюць у клетках грызуноў, сабак і людзей, але таксама адзначаны выпадкі паразтавання ў даманаў, котак і коней. У Новым Свеце інфекцыя сустракаецца ў апосума, ляніўца і браняносцаў; зарэгістраваныя выпадкі лейшманіёза ў кенгуру ў Аўстраліі. Паводле ацэнак СААЗ ад пачатку 1990-х, на лейшманіёзы хворыя каля 12 мільёнаў чалавек у 88 краінах.
Зноскі
- ↑ Kuhls K. et al. (2005). "Analysis of ribosomal DNA internal transcribed spacer sequences of the Leishmania donovani complex". Microbes and Infection 7 (11-12): 1224–34. PMID 16002315.
- ↑ Lukeš J. et al. (2007). "Evolutionary and geographical history of the Leishmania donovani complex with a revision of current taxonomy". Proceedings of the National Academy of Sciences 104 (22): 9375–80. doi:. http://www.pnas.org/content/104/22/9375.abstract. Архівавана 25 ліпеня 2017.
- ↑ Schönian G. et al. (2008). "Leishmaniases in the Mediterranean in the era of molecular epidemiology". Trends in Parasitology 24 (3): 135–42. doi:. http://www.sciencedirect.com/science/article/B6W7G-4RTCPSJ-1/2/19570b1f75ba16fd747f885e39dfdd14. Retrieved on 24 студзеня 2013. Архівавана 15 лютага 2020.
ЛітаратураПравіць
- Лейшманіі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — С. 192. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9), ISBN 985-11-0035-8.