Ленінаканскае землетрасенне

Ленінаканскае землетрасенне 1926 года — буйнае землетрасенне, якое адбылося 22 кастрычніка 1926 года ў наваколлі горада Ленінакан, Армянскай ССР. Для вывучэння наступстваў землетрасення, Акадэміяй Навук СССР была скіравана група навукоўцаў, на чале з геолагам П. І. Лебедзевым. Яго даклад быў пададзены акадэміі 9 сакавіка 1927 года акадэмікам Левінсонам-Лесінгам і потым апублікаваны[1].

Дата і
час
22 кастрычніка 1926 года
Размяшчэнне
эпіцэнтра
паўднёвей горада Ленінакан, Армянская ССР.
Закранутыя
краіны (рэгіёны)
 СССР
Пацярпелыя каля 300 загінулых і гэтулькі ж параненых.
Эканамічны
ўрон
Значныя разбурэнні ў горадзе Ленінакан, разбураны 44 сёлы ў Армянскай ССР (з іх 9 цалкам) і каля 20 сёл на тэрыторыі Турцыі.

Акалічнасці землетрасення (па дакладзе Лебедзева) правіць

Землетрасенне адбылося ў даліне ракі Арпачай, прытоку ракі Аракс. Землетрасенне быў зафіксавана сейсмографамі Фізічнай абсерваторыі ў Тыфлісе і Пулкаўскай абсерваторыі ў Ленінградзе. Землетрасенне мела форму двух штуршкоў.

Пры першым штуршку (у 19:38) спыніліся вежавыя гадзіннікі, што віселі на вонкавай усходняй сцяне будынка камітэта партыі ў Ленінакане. Пры другім штуршку, што выклікаў найбольшыя разбурэнні ў горадзе і раёне, спыніліся іншыя пакаёвыя гадзіннікі з ківачом, што паказалі час 22:58.

Штуршкі адчуваліся ў Ерэване, Тыфлісе, Батуме, Сочы, але там да сур'ёзных разбурэнняў не прывялі. Сур'ёзней пацярпелі вёскі за турэцкай мяжой каля горада Карс, але туды (то бок на турэцкую тэрыторыю) савецкія навукоўцы не змаглі трапіць. Па паведамленнях савецкага консула ў Карсе, былі разбураны каля 20 сёл.

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся ў некалькіх кіламетрах паўднёвей Ленінакана. У наступныя дні, аж да Новага года, адчуваліся слабыя падземныя штуршкі.

На савецкай тэрыторыі ад землетрасення пацярпелі 44 сёлы, з якіх дзевяць былі разбураны цалкам, і горад Ленінакан. Агульная колькасць ахвяр склала каля 300 забітых і гэтулькі ж параненых, з іх большасць у селах і меншасць — у самым Ленінакане.

У Ленінакане каменныя будынкі падпалі пад заўважным разбурэнням (буйныя расколіны на сценах, абсыпанні тынку), аднак засталіся стаяць.

У якасці высновы навукоўцы адзначылі

Гэтае землетрасенне стала катастрафічным для Ленінаканскага раёна, галоўным чынам, з прычыны прымітыўнага характару пабудоў і невыканання ўмоў антысейсмічнага будавання. Што яно не можа быць аднесена да ліку вельмі моцных землятрасенняў, паказвае параўнанне адхіленняў на прыборах Пулкаўскай Абсерваторыі падчас землетрасення Ленінаканскага і знакамітага Месінскага землетрасення 1908 г.

Зноскі