Лешна — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца за 28 км на ўсход ад Ушачаў, на захад ад вёскі Любжына.

Лешна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 192 м
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,35 км
Плошча 0,3 км²
Даўжыня берагавой лініі 2 км
Найбольшая глыбіня 11,8 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Лешна (Беларусь)
Лешна
Лешна
Лешна (Віцебская вобласць)
Лешна
Лешна
Map

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча Лешны складае 0,3 км². Найбольшая глыбіня возера — 11,8 м. Даўжыня возера — 0,7 км, найбольшая шырыня — 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі — 2 км.

Схілы катлавіны возера маюць вышыню 3 м, знаходзяцца пад лесам. На паўночным захадзе, захадзе і паўднёвым захадзе вышыня схілаў складае да 18 м. На ўсходзе і поўначы схілы знаходзяцца пад хмызняком.

Лешна злучанае пратокай з возерам Жэнна.

Літаратура правіць

  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Редактор: С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
  • Беларусь. Ушачско-Лепельский озёрный край: карта для рыбака / Ред. С. Н. Саратова. — Мн.: Белкартография, 2009. — 3 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)

Спасылкі правіць