Жэнна
Жэ́нна[2][3][4] — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 28 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Ушачы, на поўдзень ад вёскі Усая, у басейне ракі Тураўлянка. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр.
Жэнна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 132,0[1] м |
Даўжыня | 1,4 км |
Шырыня | 0,8 км |
Плошча | 0,57 км² |
Даўжыня берагавой лініі | 3,7 км |
Найбольшая глыбіня | 25 м |
Сярэдняя глыбіня | 6,8 м |
Гідралогія | |
Тып мінералізацыі | паніжаная |
Салёнасць | каля 0,1 ‰ |
Празрыстасць | 3 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 10,9 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Плошча паверхні 0,57 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,8 км. Найбольшая глыбіня 25 м, сярэдняя — 6,8 м. Даўжыня берагавой лініі 3,7 км. Аб’ём вады ў возеры 3,94 млн м³. Плошча вадазбору 10,9 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу, крыху выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень[4]. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м (на поўначы і ўсходзе 5—8 м), пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, дно да глыбіні 6—8 м пясчанае, ніжэй ілістае, займае каля 7 %[4] плошчы возера. Мінералізацыя вады каля 100 мг/л, празрыстасць 3 м[4]. Возера мезатрофнае з прыкметамі алігатрофіі, слабапраточнае[4]. На паўднёвым усходзе ўпадае ручай (пратока) з возера Лешна, на паўднёвым захадзе выцякае ручай у возера Крывое. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 20 м.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Жэ́нна // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — С. 166. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Жэ́нна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 480. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Жэ́нна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 304. — 522 с. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Витебская область. Ушачский район: карта. Ушачи: план / Ред. Н.А. Рак, С.Н. Саратова.. — Минск: РУП «Белкартография», 2009. — 3 000 экз. (руск.)
- Ліст карты N-35-35. Выданне 1991 года. Стан мясцовасці на 1987 год. (руск.)
Спасылкі
правіць- Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.) (Праверана 25 чэрвеня 2023) Архівавана 17 мая 2017.
- Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці // Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.) (Праверана 25 чэрвеня 2023) Архівавана 6 сакавіка 2016.