Адкрыць галоўнае меню

Леў Ісакавіч Кантаровіч

вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі

Леў Ісакавіч Кантаро́віч[1] (18 жніўня 1903 — 30 кастрычніка 1958) — вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі, доктар медыцынскіх навук (1948), прафесар.

Леў Ісакавіч Кантаровіч
Дата нараджэння 18 жніўня 1903(1903-08-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 кастрычніка 1958(1958-10-30) (55 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці урач
Навуковая сфера акушэрства і гінекалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў вёсцы Любонічы (сучасны аграгарадок Любонічы ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1928 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1930 года на кафедры акушэрства і гінекалогіі ў Мінскім медыцынскім інстытуце. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Памёр у Мінску. Пахаваны на Усходніх (Маскоўскіх) могілках.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Л. І. Кантаровічу належаць навуковыя працы па праблемах плацэнтарнай крыві, пазаматачнай цяжарнасці. Сярод апублікаванага:

  • Плацентарная кровь и применение ее для целей переливания в акушерстве и гинекологии. — Мн., 1940.;
  • Клиника внематочной беременности — Мн. 1936. (разам з В. Н. Шатэрнікам);
  • Переливание крови в акушерской практике / Под ред. Л. С. Персианинова — Мн., 1963.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць