Леў Георгіевіч Ходскі

Леў Георгіевіч Хо́дскі[1] (нар. 22 верасня 1924, г. Ізюм, Харкаўская вобласць, Украіна) — беларускі вучоны ў галіне неарганічнай хіміі. Доктар тэхнічных навук (1984), прафесар (1986).

Леў Георгіевіч Ходскі
Дата нараджэння 22 верасня 1924(1924-09-22) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Навуковая сфера неарганічная хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук (1984)
Навуковае званне
Альма-матар

Біяграфія правіць

Скончыў у 1953 годзе Харкаўскі політэхнічны інстытут. З 1956 года ў Інстытуце агульнай і неарганічнай хіміі НАН Беларусі, у 19641989 гадах загадчык лабараторыі.

Навуковая дзейнасць правіць

Навуковыя працы па вывучэнні заканамернасцей сувязі «склад—уласцівасць—мікраструктура» ў аксідных шклоўтваральных сістэмах, а таксама ўмоў сінтэзу токаправодных і антыкаразійных пакрыццяў  (руск.), па сінтэзе і фізіка-хімічным даследаванні паўправадніковага шкла. Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Влияние добавок окислов R2O5(RO3) на электропроводность кристаллизующегося титанодержащего стекла (разам з В. У. Таўгенем) // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1976. № 6;
  • Об оценке температурной зависимости вязкости стекол и эмалей // Весці АН БССР. Сер. хім. навук. 1980. № 5;
  • Химически устойчивые стекло-эмали. — Мн., 1991.

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.
  2. PatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць