Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму»
Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму» — партызанская брыгада, створаная ў ліпені 1943 года на базе Лоеўскага партызанскага атрада «За Радзіму». Дзейнічала на акупаванай тэрыторыі Лоеўскага, Рэчыцкага, Васілевіцкага, Хойніцкага, Брагінскага раёнаў. 24 лістапада 1943 года брыгада (1031 партызан, чатыры атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Лоеўская партызанская брыгада «За Радзіму» | |
---|---|
Гады існавання | 1943 |
Краіна |
![]() ![]() |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Гомельскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1031 партызан (24.11.1943) |
Дыслакацыя | Лоеўскі, Рэчыцкі, Васілевіцкі, Хойніцкі, Брагінскі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Рыгор Іванавіч Сінякоў |
Склад
правіць- Лоеўскі партызанскі атрад «За Радзіму»;
- партызанскі атрад імя І. В. Сталіна;
- партызанскі атрад імя В. М. Молатава;
- партызанскі атрад імя М. І. Калініна.
Камандаванне
правіцьКамандір
правіцьКамісар
правіць- Сямён Аляксандравіч Гардзееў
Начальнік штаба
правіць- Васіль Ніканоравіч Камандзін
Гісторыя
правіцьПартызаны наносілі ўдары на чыгуначных участках Гомель — Бахмач, Гомель — Калінкавічы, Гомель — Чарнігаў, на шашэйных і грунтавых дарогах. З 16 ліпеня па 19 кастрычніка пусцілі пад адхон 26 нямецкіх эшалонаў, знішчылі 35 аўтмашын, 10,2 км тэлефонна-тэлеграфнай лініі, 6 мастоў, падарвалі склад боепрыпасаў, спалілі склад лесаматэрыялаў. У жніўні — верасні 1943 года на чыгунках Гомель — Калінкавічы, Гомель — Чарнігаў падарвалі больш за 530 рэек.
Памяць
правіцьУ 1966 годзе ў гарадскім пасёлку Лоеў, у 1978 годзе каля вёскі Рудня Бурыцкая Лоеўскага раёна ў гонар брыгады пастаўлены помнікі.
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.