Лозі, або ротсэ (саманазвы: silozi, serotze) — мова групы банту, распаўсюджаная на поўначы Паўднёвай Афрыкі, пераважна ў Замбіі, Батсване, Анголе, Намібія і Зімбабвэ. Родная мова народа лозі.

Лозі
Саманазва Silozi
Краіны Замбія, Батсвана, Намібія, Зімбабвэ, Ангола
Рэгіёны Паўднёвая Афрыка
Афіцыйны статус  Замбія,  Намібія
Агульная колькасць носьбітаў 1340 тыс. (2017)
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Афрыкі

Нігера-кангалезская макрасям'я

Бенуэ-кангалезская сям'я
Бантоідная галіна
група банту
Паўднёвыя банту
Пісьменнасць лацінка
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 лоз
ISO 639-1
ISO 639-2 loz
ISO 639-3 loz
WALS loz
Ethnologue loz
IETF loz
Glottolog lozi1239
Вікіпедыя на гэтай мове

Мае рэгіянальны афіцыйны характар у Замбіі і Намібіі.

Гісторыя правіць

Мова лозі паходзіць ад дыялекта калола старажытнай мовы сесута. Калола заваявалі ў 1845 - 1864 гг. паўднёвы захад сучаснай Замбіі і рэгіён Капрывы. Нават пасля ўзнаўлення дзяржавы лозі ў другой палове XIX ст. яна з'яўлялася прыдворнай гаворкай.

У 1878 - 1885 гг. у дзяржаве лозі былі заснаваны рэлігійныя цэнтры французскіх місіянераў, якія для распаўсюджвання каталіцызму, карысталіся дапамогай хрысціян-басута. Дзякуючы гэтаму адзіная мова пашыралася сярод простых лозі праз сетку касцёлаў і хрысціянскіх школ.

Пісьмо правіць

Першыя запісы на мове лозі з'явіліся ў XIX ст. У 1977 г. у Замбіі адбылася стандартызацыя пісьмовай мовы. Сучасны алфавіт лозі складзены на аснове лацінкі, уключае 26 літар.

Кароткі размоўнік правіць

Мова лозі Беларуская мова
Lumela Прывітанне
U zuhile cwang'i? Добрай раніцы
Ki musihali Добры дзень
Lobala ka kozo Добры вечар
Zamaya sesinde Да пабачэння
U mang'i? Як тваё імя?
Libizo laka ki Mikalaj Мяне завуць Мікалай
Ni zwa kwa Belarus Я з Беларусі
Niyitumezi Дзякуй
Ni tuse! Дапамажыце!
Ni ni utwisisi Не разумею
Na ku lata Я цябе кахаю
Zamaya kafoo! Пакінь мяне!
Ki bukai? Колькі гэта каштуе?
Ni twa tala Я галодны
Ki bata mezi Я хачу піць
Ani yitwi Не разумею
Eni ni na ni butata У мяне ёсць праблема

Спасылкі правіць