Двухгадовая травяністая расліна з моцным прамастойным галінастым сцяблом вышынёй да 2 м і магутным верацёнападобным коранем. Ніжнія галіны звычайна дугападобна адагнутыя ўніз. Лісце буйное, сэрца-, яйкападобнае, тонкае, па краі расстаўлена-выемчаста-зубчастае, з доўгімі пустымі чаранкамі; зверху зялёнае, знізу слаба лямцавае, шэра-зялёнае з дробнымі рассеянымі жаўтаватымі залозкамі. Агульнае суквецце гронкападобнае; верхавінкавыя кошыкі адзіночныя або сабраны ў клубочкі па 2—6. Абгорткі большай часткай голыя, радзей злёгку павуціністыя, іх лісцікі шылападобныя, заканчваюцца кручочкамі. Кветкі трубчастыя з пурпурова-чырвоным вяночкам. Плод — падоўжная рабрыстая сямянка з ападаючым чубком.
Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажэнне насеннае.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
- Лопух дубравный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)