Лопу Суарыш ды Албергарыя
Ло́пу Суа́рыш ды Алберга́рыя (парт.: Lopo Soares de Albergaria, часам сустракаецца парт.: Lopo Soares de Alvarenga, часта згадваецца проста як парт.: Lopo Soares; 1442, Лісабон — 1520, Торыш-Ведраш) — партугальскі мараплавец, трэці губернатар Партугальскай Індыі, які змяніў у 1515 годзе папярэдняга губернатара Афонсу дэ Албукеркі.
Лопу Суарыш ды Албергарыя | |
---|---|
парт.: Lopo Soares de Albergaria | |
| |
Род дзейнасці | марак, палітык |
Дата нараджэння | 1442 |
Месца нараджэння | Лісабон |
Дата смерці | 1520 |
Месца смерці | Торыш-Ведраш |
Грамадзянства | Партугалія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лопу Суарыш нарадзіўся ў Партугаліі ў знатнай сям'і, блізкай да магутнага роду Алмейда (парт.: Conde de Abrantes). Годам нараджэння звычайна лічыцца 1442, хоць часам згадваецца 1460 год. Наконт даты смерці таксама няма ўпэўненасці, але 1520 год падаецца найбольш верагодным[1]. Выбраў кар'еру ваеннага, у 1495—1499 гадах служыў афіцэрам у крэпасці Эльміна, размешчанай у Гвінейскім заліве на ўзбярэжжы Заходняй Афрыкі.
У 1504 годзе Лопу Суарыш узначаліў 6-ю Індыйскую армаду Партугаліі. Плаванне ў Індыю, якое доўжылася каля года, стала самым паспяховым за ўсю гісторыю партугальскіх марскіх экспедыцый — толькі адзін карабель быў страчаны, груз спецый у трумах прынёс небывалы прыбытак. Экспедыцыя нават знайшла тры караблі папярэдняй флатыліі 1503 года, адрамантавала іх і прывяла ў Партугалію, такім чынам Лопу Суарыш вярнуўся з большай колькасцю караблёў, чым меў пры адплыцці. Поспех экспедыцыі паставіў Лопу Суарыша ў шэраг выдатных мараходаў Партугаліі перад каралём Мануэлам I[2].
У 1515 годзе кароль Мануэл I прызначыў Лопу Суарыша губернатарам Партугальскай Індыі на змену Афонсу ды Албукеркі. Ён адплыў з Лісабона 7 красавіка 1515 года на чале флатыліі з 17 караблёў. Флатылія зайшла ў Чырвонае мора, бо ў планах экспедыцыі быў абмен пасольствам з эфіопскім імператарам Давідам II. Лопу Суарыш дасягнуў толькі архіпелага Дахлак, бо партугальскі пасол Дуарты Галван (парт.: Duarte Galvão) памёр на востраве Камаран у Емене. Абмен пасольствамі адбыўся толькі пры наступным губернатары Партугальскай Індыі — Дыёгу Лопішы ды Секейры ў 1520 годзе[3].
У 1518 годзе Лопу Суарыш захапіў Цэйлон, заснаваў у Каломба форт Носа-Сеньёра-даш-Віртудыш (парт.: Nossa Senhora das Virtudes або парт.: Santa Bárbara).
Зноскі
- ↑ GeneAll.net — Lopo Soares de Albergaria, governador da Índia
- ↑ Albuquerque, Brás de (1774). Commentarios do grande Afonso Dalboquerque, parte IV", p.200-206
- ↑ E. Denison Ross, «Early Travellers in Abyssinia: Part I», Journal of the Royal African Society, 21 (1922), p.276
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лопу Суарыш ды Албергарыя