Лорыен (лес)

(Пасля перасылкі з Лорыэн (лес))

Лорыен[1] (англ.: Lorien) — у легендарыуме Дж. Р. Р. Толкіна лес у міжрэччы Андуіна і Келебранта, на ўсход ад Імглістых гор, на тэрыторыі Серадзем’я. У перакладзе з квэнья назва азначае «край сноў». Іншая назва — Латлорыен[2] (англ.: Lothlorien), што значыць «Лорыен Квітнеючы». Магчымы прататып — рэальна лес Пазлвуд[3].

Лорыен.

Першая Эпоха

правіць

Гэтак жа, як і ў Цемналессі, што на поўночным усходзе, жыхарамі Лорыена былі лясныя эльфы — галадрым, якія вялі свой род ад эльфійскіх плямёнаў авары або нандар. Першапачаткова яны доўгі час жылі ў лясах, размешчаных па абодва берагі вярхоўяў Андуіна. У канцы Першай Эпохі эльфы перасяліліся на ўсходні бераг Андуіна, каб пазбегнуць суседства з гномамі. У той час лес называўся Лорыдан. Культура лясных эльфаў была пасля ўзбагачана зліццём з эльфамі, якія прыйшлі з заходніх гор напачатку Другой Эпохі; пры гэтым нават мова лясных эльфаў паступова была выцеснена мовай прышэльцаў — сіндарынам.

Сярод прыбыўшых эльфаў быў Амдзір, які стаў першым уладаром эльфаў. Менавіта Амдзір узначаліў армію Лорыена падчас Вайны Апошняга Саюза. Разам з ім прыйшлі Галадрыель і Келеборн, якія таксама перасеклі горы і Андуін, ратуючыся пасля знішчэння Эрэгіяна падчас Вайны эльфаў і Саўрана. Келеборн быў эльфам з племя сіндар, яго жонка Галадрыель належала да нолдар.

Другая Эпоха

правіць

Паступова, з ростам уплыву Саўрана на землях на ўсход ад Андуіна, частка эльфаў перасялілася далей на поўнач. Астатнія эльфы выбралі Галадрыель і Келеборна сваімі ўладарамі.

Менавіта Галадрыель пасадзіла ў Лорыене мэлірн — велізарныя дрэвы, якія раслі толькі ў гэтым месцы Серадзем’я — да таго моманту, як Галадрыель падарыла саджанец маларна Сэму Гэмджы. Пасля гэтага лясы на заходнім беразе Андуіна атрымалі імя Лаўрэліндорэнан (англ.: Laurelindorenan, «Даліна Залатога Спеву») — гэта была самая старая назва, якая, аднак, не была забыта: так Лорыен называлі Дрэвабарод і Фарамір. Пазней Лаўрэліндорэнан стаў называцца Латлорыен — квітнеючы Лорыен. Лясы на ўсходнім беразе Андуіна называліся Лорынанд (Залатая даліна), а пазней — «Лорыен». Густое сярэбранае лісце дрэў Латлорыена ўвосень становіцца ярка-залатым і трымаецца на галінах да прыходу вясны. Увесну леташняе лісце ападае, высцілаючы лясныя паляны золатам, а на галінах, адначасова з новым лісцем, распускаюцца залаціста-жоўтыя кветкі, якія напаўняюць паветра мядовым водарам.

Пад імем «Лорыен» лясы вядомыя даўжэй усяго. На мове рахірым гэтыя месцы называюцца Двімордэн — чароўны лес (ад «двімар» — «здань», намёк на магію эльфаў).

Гэта магія праявілася ў поўнай меры, калі Галадрыель атрымала магічны пярсцёнак, сіла якога напаўняла зямлю, ратуючы расліннасць, якая пакрывае яе, ад гібелі. Пры дапамозе гэтага пярсцёнка Галадрыель стварыла па падабенстве Пояса Меліян магутную абарону сваёй зямлі ад сіл зла. Толькі прыход самага Саўрана мог бы зламаць яе.

Пасярод Лорыена размешчаны Керын-Амрат — Курган Горкага Смутку, на якім пахаваны першы ўладар Лорыена. Паводле Пунсовай Кнігі, там «нават у самыя суровыя зімы не завядаюць эльдарскія заўсёды жывыя кветкі і шамаціць пра мінулае вечназялёная трава». На поўдзень ад Керын-Амрата на велізарным узгорку знаходзіцца сталіца Лорыена — горад Карас-Галадан, акружаны ровам і высокай земляной сцяной, рэзідэнцыя ўладароў Лорыена. Таксама на гэтым узгорку размяшчалася жыллё астатніх лорыенскіх эльфаў. Гэта жыллё — талан ці па-эльфійску флет — уяўляла сабой драўляныя памосты ў галінах мэлірн. На вяршыні ўзгорка стаіць найвышэйшы з мэлірн — там змяшчаліся палаты Келеборна і Галадрыель. На паўднёвы ўсход ад гэтага маларна ляжалі сады Галадрыель, у якіх можна было з дазволу Уладаркі зазірнуць у яе знакамітае Люстэрка.

Трэцяя Эпоха

правіць

Лорыен доўгі час заставаўся ўбаку ад вайны супраць Саўрана. Падобна Дарыяту, Лорыен да пары не ўдзельнічаў у бітвах супраць Саўрана і заставаўся загадкай для жыхароў навакольных земляў. У гады Вайны Пярсцёнка на яго тройчы нападалі оркі з Дол-Гулдура, аднак Лорыен выстаяў. З падзеннем Саўрана лорыенскае войска перайшло ў контрнаступленне, узяло Дол-Гулдур штурмам і разбурыла яго сцены. Неўзабаве пасля гэтага ў пачатку Чацвёртай Эпохі Галадрыель пакінула Серадзем’е, а Келеборн адвёў сваіх падданых у Цемналессе, і з іх сыходам гісторыя Лорыена завяршылася.

Пасля смерці караля Элесара яго жонка Арвен прыйшла ў Латлорыен і спачыла на ўзгорку Керын-Амрат.

Імя і вобраз Лорыена ў сучаснай культуры

правіць

Музыка

правіць

Зноскі

  1. Напісанне Лорыен згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  2. Напісанне Латлорыен згодна з выданнем Дж. Р. Р. Толкін. Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка / Пераклад з англійскай Ігара Кулікова. — Зомбкі: Выдавецтва «Янушкевіч», 2023. — 562 с. — ISBN 978-83-969297-6-1.
  3. JRR Tolkien Архівавана 9 лютага 2012. (англ.) на сайце storybookengland.com
  4. Lothlorien на сайце «Фолк-рок. Спроба класіфікацыі» Архівавана 18 мая 2009.