Лосвіда (турысцка-аздараўленчы комплекс)

«Лосвіда» — турысцка-аздараўленчы комплекс у Гарадоцкім раёне. Размешчаны за 10 км ад г. Гарадок, у лясным масіве, на беразе возера Лосвіда. Адкрыты ў 1976 годзе як турбаза «Віцебская». З 1996 года турысцка-аздараўленчы комплекс «Лосвіда», з 2001 года турысцка-аздараўленчае даччынае ПУП «Лосвіда». Працуе цэлы год. Пражыванне ў 5-павярховым корпусе (254 месцы) і кемпінгу. Праводзіцца фізіятэрапеўтычнае лячэнне (водныя працэдуры, інгаляцыі, масаж), амбулаторны прыём тэрапеўта, педыятра; ёсць стаматалагічны кабінет. Маюцца кінаканцэртны і 2 більярдавыя залы, бібліятэка, сталовая, саўна з басейнам, лазня, абсталяваны пляж, спартыўныя пляцоўкі, пункт праката спартыўнага інвентара. Для аматараў актыўнага адпачынку распрацаваны прыродазнаўчыя экскурсіі і турысцкія маршруты (пешыя, водныя, камбінаваныя на 1—2 дня); створана турысцкая паласа перашкод.

Лосвіда
Краіна
Заснаванне
Дата заснавання 1976
Турысцка-аздараўленчы комплекс «Лосвіда» да перабудовы

Літаратура правіць

  • «Лосвида» // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.) / Т. В. Белова (гл. ред.). — Мн.: БелЭн, 2011. — Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Книга 2. Кривоблоцкий — Яцкевич. — 636 с. — 2 500 экз. — ISBN 978-985-11-0562-1.

Спасылкі правіць