Луіджы Пірандэла

Луіджы Пірандэла (італ.: Luigi Pirandello; 28 чэрвеня 1867, Агрыджэнта, Італія — 10 снежня 1936) — італьянскі пісьменнік, драматург.

Луіджы Пірандэла
Luigi Pirandello
Luigi Pirandello 1932.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1867(1867-06-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 снежня 1936(1936-12-10)[6][2][…] (69 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Flag of Italy.svg Італія
Жонка Maria Antonietta Portulano[d]
Дзеці Фаўста Пірандэла[d] і Стэфана Пірандэла[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, пісьменнік, паэт, раманіст, сцэнарыст, рэжысёр
Гады творчасці 18931936
Мова твораў італьянская мова
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі Нобелеўская прэмія па літаратуры (1934)
Узнагароды
Нобелеўская прэмія па літаратуры
Подпіс Pirandello firma.png
pirandelloweb.com[9]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вучыўся ў Рымскім і Бонскім (Германія) універсітэтах. У 1898 прафесар педагагічнага каледжа ў Рыме.

Дэбютаваў як паэт у 1889 (зборнік «Радасны боль»). Раннія творы напісаны ў традыцыях верызму (зборнікі навел «Каханне без кахання», 1894; «Навелы на год», т. 1-5, 1901-19). У раманах «Адвержаная» (1901), «Нябожчык Матыя Паскаль» (1904) і інш., філасофска-псіхалагічных трагікамедыях «Шэсць персанажаў у пошуках аўтара» (паст. 1921), «Генрых IV» (паст. 1922), «Кожны па-свойму» (паст. 1924), «Сёння мы імправізуем» (паст. 1930) і інш. паказаны вобразы «негераічных» герояў, ілюзорнасць чалавечых ідэалаў, адзінота, няўстойлівасць і недасканаласць грамадскіх адносін, гульня выпадку ў лёсах людзей.

Луіджы Пірандэла адыграў значную ролю ў перабуцове італьянскага і еўрапейскага тэатра XX ст. Яму прысуджана Нобелеўская прэмія па літаратуры 1934.

Апавяданне Пірандэла «Пара жаўрукоў» на беларускую мову пераклаў Валерый Буйвал.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118594567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118594567 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. а б Елина Н. Г. Пиранделло Луиджи // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1975. — Т. 19 : Отоми — Пластырь. — С. 549. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Luigi Pirandello // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. а б Teatro di Torino — 1925. Праверана 17 верасня 2018.
  9. https://www.musik-sammler.de/artist/luigi-pirandello

СпасылкіПравіць