Лычкавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці БССР

Лы́чкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Лычкаўцы.

Лычкавіцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Шчучынскі раён
Уключаў 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Лычкаўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 12 сакавіка 1973

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шайбакпольскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шайбакполь. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года ў склад Касцянеўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Ваейкаўцы, Валодкаўшчына, Верхняя Лябёдка, Вялікія Казлы, Галасавічы, Русанаўцы і Русачкі)[1]. 20 красавіка 1962 года ў склад сельсавета з Астрынскага пассавета перададзены населеныя пункты Алянішчаўка, Вялікія Бярозаўцы, Задваране, Кульбачына, Ляйкі, Малыя Бярозаўцы, Шоркіна, цэнтр перанесены з вёскі Шайбакі ў вёску Лычкаўцы, сельсавет перайменаваны ў Лычкавіцкі[2]. 12 сакавіка 1973 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Галавічпольскага (вёскі Біцеўцы, Догелі, Драбушы, Збражкі, Казулішкі, Карэвічы, Лычкава, Лычкаўцы, Малыя Казлы, Прымакі, Рагелеўцы, Стадаляны, Трайгі, Трудавая, Шайбакі, Шэрмічы, Яскевічы) і Бакштаўскага (вёскі Даліняны, Малая Нявіша, Псярцы і Хадэлі) сельсаветаў[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт.

Крыніцы

правіць
  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1961, № 18 (938).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).

Літаратура

правіць
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.