Любчанскія баі
Любчанскія баі — баі партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага супраць нямецкіх войск у гарадскім пасёлку Любча 3 і 6—8 ліпеня 1944 года.
Любчанскія баі | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны | |||
Дата | 3 і 6—7 ліпеня 1944 | ||
Месца | Любча | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Перадумовы
правіцьНямецкі гарнізон у Любчы (каля 450 чалавек) прыкрываў адступленне разбітых Чырвонай Арміяй нямецкіх войск. Камандаванне партызанскай брыгады распрацавала план па захопу гарнізона.
Ход баёў
правіць3 ліпеня 1944 года партызаны штурмам авалодалі гарадскім пасёлкам Любча, знішчылі 17 і ўзялі ў палон каля 200 нямецкіх вайскоўцаў, захапілі 7 ручных кулямётаў, мінамёт, 13 аўтаматаў, 220 вінтовак, 60 тысяч патронаў і шмат харчавання. Выбітыя з пасёлка гітлераўцы пачалі канцэнтраваць сабраныя з тэрыторыі Любчанскага і Навагрудскага раёнаў сілы ў вёсцы Нягневічы Любчанскага раёна з мэтай авалодаць пасёлкам, прыціснуць партызан да ракі Нёман, знішчыць іх і забяспечыць прарыў разбітым вайсковым часцям цераз Налібоцкую пушчу на Ліду.
6 ліпеня нямецкія войскі (каля 3 тысяч чалавек) пры падтрымцы танкаў і артылерыі з трох напрамкаў (ад вёсак Слабада, Ачукевічы, Галынь) пачалі наступленне. Партызаны (каля 800 чалавек), узброеныя 45-міліметровай гарматай, процітанкавым ружжом, 5 мінамётамі і 7 ручнымі кулямётамі, 7 гадзін вялі бой з праціўнікам. Пры падтрымцы танкаў гітлераўцы некалькі разоў пераходзілі ў атаку з мэтай адрэзаць партызан ад пераправы цераз Нёман. З-за пагрозы акружэння брыгада была вымушана пакінуць Любчу і адысці на новыя пазіцыі. Партызаны знішчылі каля 300 і паранілі больш за 300 салдат праціўніка, падбілі і знішчылі 3 танкі, 2 броне- і 4 аўтамашыны. 8 ліпеня 1944 года пасля 2 дзён баёў з праціўнікам, які прарываўся на Ліду, партызаны зноў захапілі Любчу і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. У баях загінулі 14 партызан.
Зноскі
Літаратура
правіць- М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.