Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага (К. Ф. Шашкін)
Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага — партызанская брыгада, створаная ў кастрычніку 1943 года на базе атрадаў імя Дзяржынскага (арганізаваны ў лістападзе 1942 года, да кастрычніка 1943 дзейнічаў у складзе партызанскай брыгады імя І. В. Сталіна) і імя Катоўскага (створаны ў чэрвені 1943 года). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Любчанскага раёна. 11 ліпеня 1944 года брыгада (1052 партызаны, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
Партызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Лідскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 1052 партызаны (11 ліпеня 1944) |
Дыслакацыя | Любчанскі раён |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | К. Ф. Шашкін |
Склад
правіць- атрад імя Дзяржынскага;
- атрад імя Катоўскага;
- атрад імя Жданава;
- атрад імя Варашылава;
- атрад імя Свярдлова.
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіць- К. Ф. Шашкін
Камісар
правіцьНачальнік штаба
правіць- А. Х. Бляшаў
Гісторыя
правіцьПартызаны ў лютым — красавіку 1944 года на чыгуначных участках Маладзечна — Ліда, Ліда — Баранавічы падарвалі 24 эшалоны, 7 чыгуначных мастоў, у чэрвені 1944 года — больш за 1 тысячу рэек. 5 сакавіка 1944 года адначасова нанеслі ўдар па нямецкіх апорных пунктах у вёсках Вялікія Вераб’евічы, Басіна, 2 ліпеня — у вёсцы Вераскава. 3 ліпеня штурмам авалодалі райцэнтрам Любча, знішчылі гарнізон, захапілі 7 кулямётаў, 13 аўтаматаў, больш за 200 вінтовак, харчовы і фуражны склады. 6 ліпеня 1944 пасля атак праціўніка пакінулі Любчу. 8 ліпеня зноў захапілі і ўтрымлівалі яе да падыходу перадавых часцей Чырвонай Арміі.
Памяць
правіць- у 1965 годе ў Лідзе ў гонар брыгады пастаўлена стэла;
- у 1969 годзе ў вёсцы Бакшты Іўеўскага раёна пастаўлены абеліск;
- у 1981 годзе ў вёсцы Чарэшля Навагрудскага раёна пастаўлены помнік;
- у 1969 годзе ў Любчы Навагрудскага раёна ўсталявана мемарыяльная дошка.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.