Людвік Грынцэвіч

Людвік Грынцэвіч (польск.: Ludwik Hryncewicz; 1 студзеня 1717, фальв. Ільгоў[pl] каля Вількаміра10 кастрычніка 1783) — вялікалітоўскі архітэктар, манах-дамініканец.

Людвік Грынцэвіч
Ludwik Hryncewicz
Дата нараджэння 1 студзеня 1717(1717-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1783(1783-10-10) (66 гадоў)
Працы і дасягненні
Архітэктурны стыль віленскае барока

Біяграфія правіць

 
Н. Орда. Касцёл і манастыр дамініканцаў у Валынцах

Нарадзіўся ў родавым маёнтку Ільгоў. З польскага шляхецкага роду Тальк-Грынцэвічаў.

Вучыўся ў Італіі. З 1750 года працаваў у Вялікім Княстве Літоўскім. Злучыў традыцыі архітэктуры барока з элементамі мясцовай архітэктуры. У 1756 годзе спраектаваў і пабудаваў касцёл і дамініканскі кляштар Св. Юрыя ў фальварку Забелы каля вёскі Валынцы, спраектаваў фасад віленскага касцёла Узнясення Гасподняга. У 1760 годзе стаў прыёрам дамініканскага манастыра Св. Духа ў Вільні (1501)[1].

Пабудаваў касцёл у мястэчку Нова Воля (цяпер Вірбаліс, Літва), будынак разбураны ў 1944 годзе. У 1763 годзе курыраваў рэканструкцыю кляштара бернардзінцаў з касцёлам Св. Троіцы у Друі і касцёла Успення Багародзіцы[pl] ў Расенах. У 1780—1782 гадах прыёр дамініканскага манастыра ў Расенах[2].

У 1749 годзе апублікаваў неаднаразова перавыдаваны малітоўны даведнік па Жэмайцкай Кальварыі («Przewodnik pokazujący obchód Drog Chrystusa w Kalwarii Zmudzkiey»).

Зноскі

  1. Antanas Rimvydas Čaplikas. Šv. Jono, Dominikonų, Trakų gatvės. Vilnius: Charibdė, 1998. ISBN 9986-745-13-6. P. 143. (літ.)
  2. Ludwik Hryncewicz. Wydarzenie/postać dni. Vilnoteka (сакавік 2017).

Літаратура правіць

  • Rąkowski G. Ilustrowany przewodnik po zabytkach kultury na Litwie. ― Warszawa: Burchard Edition, 1999. — 453 s. — S. 243―244. — ISBN 83-87654-07-8