Людвішча — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нача, за 24 км у напрамку на паўднёвы захад ад Полацка, за 0,5 км на паўночны захад ад вёскі Гуры.

Людвішча
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 138,4[1] м
Даўжыня 0,85 км
Шырыня 0,57 км
Плошча 0,25 км²
Аб’ём 0,00022 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,3 км
Найбольшая глыбіня 2[2] м
Басейн
Плошча вадазбору 2 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Людвішча (Беларусь)
Людвішча
Людвішча
Людвішча (Віцебская вобласць)
Людвішча
Людвішча
Map

Плошча паверхні возера 0,25 (0,32[2]) км². Даўжыня 0,85 км, найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Плошча вадазбору 2 км². Найбольшая глыбіня 2[2] м. Аб’ём вады ў возеры 0,22[2] млн м³. Схілы катлавіны маюць вышыню да 7 м, паўночныя і заходнія невыразныя. Берагавая лінія слаба звілістая. Берагі нізкія, на захадзе возера забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае[2]. На большых глыбінях дно возера высланае сапрапелем[2]. Значна зарастае падводнай расліннасцю[2]. У паўночнай частцы возера злучаецца з сістэмай меліярацыйных каналаў і праз яе — з ракой Нача.

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 г. Стан мясцовасці на 1984 г. (руск.)
  2. а б в г д е ё Валерий Иванов-Смоленский Все озёра Беларуси. Т. 4. (руск.)

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 231. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 19, 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Ліст карты N-35-21. Выданне 1987 года. Стан мясцовасці на 1984 год. (руск.)

Спасылкі

правіць