Людміла Іванаўна Пятрова

Людміла Іванаўна Пятрова (нар. 8 лютага 1947, в. Паўлаўка, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, кнігавыдавец. Кандыдат філалагічных навук (1992).

Людміла Іванаўна Пятрова
Дата нараджэння 8 лютага 1947(1947-02-08) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці літаратуразнаўца, выдавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1992)
Альма-матар
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Нарадзілася 8 лютага 1947 года ў в. Паўлаўка Магілёўскага раёна Магілёўскай вобласці.

У 1971 годзе скончыла БДУ. З 1971 года працавала ў выдавецтве «Навука і тэхніка», з 1995 года — галоўны рэдактар. З 1996 года — дырэктар выдавецтва «Беларуская навука». З 1999 года працуе ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце (з 1999, факультэт прынттэхналогій і медыякамунікацый, кафедра рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій, прафесар).

Навуковая дзейнасць правіць

Даследуе беларускую драматургію, зрабіла значны ўклад у прапаганду кніг па тэатральным мастацтве.

Творы правіць

  • Рамантыкі пранікнёнае святло: Бел. драматургія 20-30-х г. Мн., 1987.
  • Романтические тенденции в белорусской драматургии 20—30-х годов : диссертация … кандидата филологических наук : 10.01.02 : защищена 07.05.1992 : утверждена 03.07.1992 / Петрова Людмила Ивановна. — Минск, 1992.
  • Редактирование отдельных видов литературы : практикум / Л. И. Петрова, Н. И. Сушко. — Минск, 2009.
  • Редактирование отдельных видов литературы. Официальные издания : учебно-методическое пособие / Л. И. Петрова. — Минск, 2014.
  • Суб’ектыўная ацэнка лёгкачытэльнасці гарнітур / В. У. Токар, Л. І. Пятрова, М. А. Зільберглейт // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 2005. — № 1. — С. 106—113.

Узнагароды правіць

Літаратура правіць