Людміла Міхайлаўна Бяляева

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Людміла Міхайлаўна Бяля́ева (20 чэрвеня 1948, Узда) — беларускі педыятр, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Людміла Міхайлаўна Бяляева
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1948(1948-06-20) (76 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці педыятр
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук (1980)
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям'і беларусаў-урачоў. У 1972 г. скончыла МДМІ. Пасля інтэрнатуры на базе дзіцячай абласной клінічнай бальніцы з 1973 па 1978 гг. працавала ўрачом-ардынатарам гэтай клінікі.

З 1 лютага 1979 года працуе ў Беларускім інстытуце ўдасканалення ўрачоў: да 1989 г. асістэнтам, з 1989 па 1990 гг. дацэнтам, а з 1991 па 1996 гг. прафесарам 1-й кафедры педыятрыі БелДІУУ.

З 1 верасня 1996 г. — загадчыца кафедры педыятрыі-2 БелДІУУ. Кандыдацкую дысертацыю на тэму «Скарачальная здольнасць міякарда і асаблівасці гемадынамікі ў дзяцей з памежнай артэрыяльнай гіпертэнзіяй» абараніла ў Смаленскім медыцынскім інстытуце ў 1980 г., а доктарскую на тэму «Асновы прагназавання эсенцыяльнай артэрыяльнай гіпертэнзіі ў дзяцей і падлеткаў» у г. Ленінградзе ў 1990 г . Вучоная ступень доктара медыцынскіх навук прысвоена ў сакавіку 1991 г., вучонае званне прафесара ў 1992 г.

Апублікавала больш за 200 прац, аўтар некалькіх вынаходніцтваў, сааўтар 8 кніг, прысвечаных актуальных праблемах педыятрыі.

Навуковая дзейнасць прафесара Бяляевай Л. М. арыентавана на вывучэнне педыятрычных аспектаў сардэчна-сасудзістых, алергічных хвароб, імуналагічных праблем дзіцячай рэўматалогіі, ўплыву экалагічных фактараў на здароўе дзяцей і інш. Пад яе кіраўніцтвам абаронена 8 кандыдацкіх дысертацый, выканана 10 навуковых праграм па лініі ДНТП і ГНТП, рыхтуецца да абароны 7 кандыдацкіх дысертацый .

Бяляева Л. М. з 1999 г. з'яўляецца галоўным пазаштатным спецыялістам МЗ РБ па пытаннях дзіцячай кардыялогіі і рэўматалогіі, кіраўніком Рэспубліканскага дзіцячага рэўматалагічнага цэнтра, член спецыялізаванага Савета па абароне доктарскіх дысертацый па педыятрыі, акушэрстве і гінекалогіі пры МДМІ. Неаднаразова прымала актыўны ўдзел у працы Міжнародных Кангрэсаў і сімпозіумаў па актуальных праблемах медыцыны (Будапешт, Парыж, Неапаль, Каны, Варшава, Кіеў, Масква і інш.)

Прафесар Бяляева Л. М. з'яўляецца членам Дзяржаўнага медыцынскага экспертнага савета па навуцы і новых тэхналогіях, членам рэдакцыйнага савета медыцынскага часопіса «Ахова мацярынства і дзяцінства» (г. Віцебск) і «Медыцынская панарама».

Зноскі

Літаратура

правіць