Лютэранская кірха (Полацк)
Лютэра́нская кі́рха — колішні лютэранскі храм у Полацку, заснаваны паміж 1888—1912 гг., з 1950 года тут размяшчаецца Полацкі краязнаўчы музей. Помнік неагатычнай архітэктуры[1].
Кірха | |
Евангельска-аўгсбургская кірха ў Полацку | |
---|---|
| |
55°29′05,32″ пн. ш. 28°45′49,42″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Полацк |
Канфесія | лютэранства |
Епархія | Полацкая суперінтэндацыя |
Тып будынка | кірха |
Архітэктурны стыль | неаготыка |
Дата заснавання | 1888—1912 |
Будаўніцтва | 1888 |
Асноўныя даты | |
195-1912 — Будаўніцтва |
|
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000615 |
Стан | перароблена ў музей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьУ 1775 годзе ў Полацку і Магілёве ўзніклі лютэранскія абшчыны немцаў[2], у тым жа года была заснавана драўляная лютэранская кірха.
Дакладна вядома, што ў 1848 годзе ў Полацку існавала лютэранская кірха. Сучасная кірха была пабудавана дзесьці паміж 1905—1912 гг. на месцы старой драўлянай кірхі, пасля імператарскага ўказу ад 17 красавіка 1905 года аб верацярпімасці, што выклікала ў Полацку пераход праваслаўных у лютэранства, у выніку чаго ў Полацку ўзнік самастойны прыход (раней полацкія лютэране адносіліся да Віцебскага прыхода) і пачала будавацца новая кірха. Кірха без перапынку працавала да Кастрычніцкай рэвалюцыі. У адрозненні ад шматлікіх іншых беларускіх храмаў, разбураных камуністычнымі ўладамі, кірхе ў Полацку пашанцавала застацца, у 1948 годзе тут размясціўся Полацкі краязнаўчы музей, які працуе ў гэтым будынку да сённяшняга часу.
Архітэктура
правіцьКаменная кірха ў стыле неаготыкі. Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму з 4-граннай апсідай з рызніцай з боку галоўнага фасаду прымыкае 2-ярусная чацверыковая вежа, завершаная высокім 4-схільным дахам. Галоўны ўваход на першым ярусе вежы выдзелены стрэльчатым парталам, над якім — круглы аконны праём. Абодва яруса вежы завершана ляпнымі накладнымі карнізамі з ажурным арнаментальным поясам[3].
-
Партал кірхі
-
Кірха з боку апсіды
-
Вежа кірхі
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ «Збор помнiкаў гiсторыi i культуры Беларусі. Віцебская вобласць». Мінск, выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1985 год.
- ↑ Немцы в России. Немецкие лютеранские общины и их церкви (руск.)
- ↑ «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік». Мінск, «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі», 1993 год. 620 стар. ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007
Спасылкі
правіць- Лютэранская кірха (Полацк) на сайце Radzima.org
- Лютэранская кірха (Полацк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)