Люцыя́н Ва́цлаў Ме́нкэ (польск.: Lucjan Wacław Menke; 19 красавіка 1887, Мінск — 20 красавіка 1940, Калінін) — польскі паліцэйскі, у 1939 годзе падінспектр паліцыі.

Люцыян Менкэ
Дата нараджэння 19 красавіка 1887(1887-04-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1940(1940-04-20) (53 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Званне камісар паліцыі[d]
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
крыж Незалежнасці крыж Заслугі «За адвагу» медаль Незалежнасці крыж Заслугі сярэбраны крыж Заслугі медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Сын Юлюша Эдмунда і Амеліі з Віхеркевічаў. Дзейнічаў у польскай падпольнай арганізацыі «Сакол» у Мінску. Ад студзеня 1917 года да красавіка 1918 года служыў у расійскай арміі. З 13 жніўня 1919 года да 1 верасня 1920 года служыў у польскім войску. Пасля ўступіў у паліцыю, быў камендантам паліцэйскай акругі ў Мінску. У 1920 годзе эвакуіраваны.

Быў кіраўнікам камісарыята ў Слоніме, а пасля — намеснікам павятовага каменданта, павятовым камендантам у Баранавічах. З 1927 года працаваў у ваяводскай камендатуры ў Луцку. У гэтым жа годзе заняў 2-е месца ў паліцэйскіх спартыўных гульняў у кіданні дзіды, у 1928 годзе быў першым. У 1932 годзе стаў камендантам павятовым ва Улашчове (Келецкае ваяводства), з 1939 года быў камендантам павятовым у Апочне (Лодзінскае ваяводства).

3 верасня 1939 года разам з іншымі паліцэйскімі вырушыў на ўсход і трапіў у савецкі палон. Утрымліваўся ў лагеры ў Асташкаве. 20 красавіка 1940 года быў замардаваны функцыянерамі НКУС у Калініне. Астанкі пахавалі ў лесе ля вёскі Меднае. Саветы забілі таксама яго брата (вязня Казельска) і брата яго жонкі (вязня Старабельска). Другі брат Люцыяна загінуў у Варшаўскім паўстанні.

11 лістапада 2007 года быў пасмяротна падвышаны да звання камісара паліцыі[1].

Быў узнагароджаны многімі медалямі, у тым ліку Срэбным крыжам Заслугі і Медалём Незалежнасці.

Крыніцы

правіць

Спасылкі

правіць