Лявон Богуш
Лявон Богуш (6 студзеня 1909 — 18 лютага 1957, Беласток) — заходнебеларускі грамадска-культурны дзеяч.
Лявон Богуш | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 студзеня 1909 |
Дата смерці | 18 лютага 1957 (48 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1927 годзе браў удзел у стварэнні драматычнай секцыі Таварыства беларускай школы ў Беластоку.
У 1937 быў у ліку заснавальнікаў беластоцкага Кааператыўнага таварыства працаўнікоў беларускага тэатра «Полымя».
У пачатку нямецкай акупацыі ў 1941 спрабаваў стварыць у Беластоку беларускі тэатр. Правёў рэгістрацыю тэатральных і эстрадных беларускіх працаўнікоў. Працаваў з артыстамі, каб з часам адкрыць тэатр. Аднак цяжкія матэрыяльныя ўмовы і адсутнасць залы прывялі да прыпынення работы.
У пачатку 1942 года з атрыманнем магчымасці ладзіць канцэрты ў невялікай зале тэатральнае аб’яднанне зноў пачало працу. Кіраўніком аб’яднання з’яўляўся Лявон Богуш. Ставіліся камедыі «Збянтэжаны Саўка» і «Конскі партрэт» Леапольда Родзевіча, «Паўлінка» Янкі Купалы, драма «Цені» Францішка Аляхновіча.
Працаваў у Беларускім камітэце ў Беластоку, дзе таксама быў салістам у хоры, які дзейнічаў пры ім.
Пахаваны на праваслаўных могілках парафіі Усіх Святых у Беластоку.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Як разгаралася і патухала «Полымя» .
- Дубоўская, Т. А. Беларускія тэатральныя аматарскія калектывы на акупіраваных землях у 1941-1943 гг. / Т. А. Дубоўская // Чалавек і культура: праблемы гармоніі : зборнік навуковых артыкулаў аспірантаў / Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў. - Мінск, 2004. - 59 с. .
- Komitet Białoruski w Białymstoku .
- У Беластоку знойдзены магілы заходнебеларускіх дзеячаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2021.
- Cmentarz w Białymstoku. Leonid Bogusz .