Лявон Врамавіч Аруцюнян
Лявон Врамавіч Аруцюнян (арм.: Լևոն Վռամի Հարությունյան; 13 снежня 1927 — 2007) — савецкі армянскі біёлаг-дэндролаг, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1982), журналіст, публіцыст, пісьменнік і папулярызатар навукі. Заснаваны ім у 1990 годзе Ерэванскі Універсітэт «Айбусак» стаў адным з першых прыватных вну ў Арменіі[2].
Лявон Врамавіч Аруцюнян | |
---|---|
арм.: Լևոն Վռամի Հարությունյան | |
Дата нараджэння | 13 снежня 1927[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2007 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг |
Навуковая сфера | дэндралогія і біялогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьЛявон Аруцюнян нарадзіўся 13 снежня 1927 года ў сяле Тавуш Тавушскай вобласці Армянскай ССР[3].
У 1953 годзе скончыў Армянскі сельскагаспадарчы інстытут (цяпер Нацыянальны аграрны ўніверсітэт)[3]. З 1956 па 1978 год працаваў у НДІ батанікі пры Акадэміі навук Армянскай ССР[3]. У 1961 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1971 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па тэме «Інтрадукцыя драўняных у Арменію, яе дэндралагічнае раянаванне і біялагічныя асновы абзелянення». З 1978 года загадчык кафедры асноў сельскай гаспадаркі і методыкі іх выкладання Армянскага педагагічнага інстытута.
У 1971 годзе стаў членам Саюза журналістаў Арменіі[4]. У 1990 годзе ён заснаваў Ерэванскі Інстытут «Айбусак» (цяпер Ерэванскі Універсітэт «Айбусак»), стаў яго першым рэктарам[4]. У 1994 годзе стаў прэзідэнтам навукова-адукацыйнага аб’яднання «Аруцюн»[4]. У 1995 Аруцюнян узначаліў кафедру біялогіі і метадаў навучання біялогіі ў Ерэванскім дзяржаўным педагагічным універсітэце. У 2006 годзе ён стаў начальнікам аддзела навукі Міжнароднай акадэміі адукацыі[4].
Аруцюнян з’яўляецца аўтарам больш як 400 навуковых прац, каля 400 публіцыстычных, часопісных артыкулаў, больш 50 манаграфій, даведнікаў, навучальна-метадычных дапаможнікаў і слоўнікаў[4]. Сярод яго навуковых зацікаўленасцей экалогія, батаніка, дэкаратыўнае абзеляненне, ландшафтная архітэктура. Займаўся пытаннямі абзелянення гарадоў і з’яўляецца аўтарам некалькіх кніг па захаванні ландшафтаў[4].
Сям’я
правіцьУ Лявона Аруцюняна і яго жонкі Сільвы Аслікян двое дачок (Анаіт, Ганна) і сын (Сурэн)[5].
Узнагароды і званні
правіць- 2007 — член Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі[4]
- 2003 — Медаль Ананіі Шыракацы, уручаная Прэзідэнтам Арменіі[4]
- 2002 — член Міжнароднай педагагічнай акадэміі[4]
- 1983 — прэмія Дзяржаўнага камітэта тэлебачання і радыёвяшчання; прэмія Рэспубліканскга прыродаахоўнага Савета[4]
Складанні
правіць- Կանաչապատվող օբյեկտների նախագծման հիմունքները, Ե․, 1977;
- Հայաստանի դենդրոֆլորան, հ․ 1_2, Ե․, 1985—1986 (համահեղինակ);
- Научные основы облесения и озеленения Армянской ССР. — Е․, 1974 (суаўтар)․
Зноскі
- ↑ Հարությունյան Լևոն Վռամի // http://am.hayazg.info/index.php?curid=10306
- ↑ "Երևանի «Հայբուսակ» համալասարան"(арм.). ArmUniversity. Архівавана з арыгінала 15 кастрычніка 2014. Праверана 2 красавіка 2017.
- ↑ а б в "Левон Арутюнян". Армянская краткая энциклопедия(арм.). 1: 320. 2003.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Մեր հիմնադիրը (арм.)(недаступная спасылка). International Academy of Education. Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2017. Праверана 2 красавіка 2017.
- ↑ Մելքոնյան, Արմենուհի (2011). "hy:Մի կյանքի պատմություն. 20-ամյա «Հայբուսակ»-ի հիմնադիր Լեւոն Հարությունյանի գործերի ցուցահանդեսը"(арм.). Լուսանցք.