Лідзія Паўлаўна Скоблікава

канькабежка

Лідзія Паўлаўна Ско́блікава[3] (руск.: Ли́дия Па́вловна Ско́бликова; нар. 8 сакавіка 1939, Златавуст, Чалябінская вобласць) — савецкая канькабежка, адзіная 6-разовая алімпійская чэмпіёнка ў гісторыі канькабежнага спорту, абсалютная чэмпіёнка Алімпіяды-1964 у Інсбруку. Заслужаны майстар спорту СССР (1960), кандыдат гістарычных навук (1982), прафесар.

Лідзія Паўлаўна Скоблікава
руск.: Лидия Павловна Скобликова
Род дзейнасці канькабежка
Дата нараджэння 8 сакавіка 1939(1939-03-08)[1][2][…] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды і прэміі
ордэн «За заслугі перад Айчынай» III ступені ордэн Аляксандра Неўскага ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Заслужаны майстар спорту СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лідзія Паўлаўна — кавалер двух ордэнаў Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэна «Знак Пашаны» і ордэна «За заслугі перад Айчынай» III ступені.

Двухразовая алімпійская чэмпіёнка 1960 года (1500 і 3000 м). 4-разовая чэмпіёнка Алімпіяды-1964 (500, 1000, 1500 і 3000 м). Заняла 4-е месца ў 1960 годзе на дыстанцыі 1000 м, а ў 1968 годзе — 6-е на 3000 м і 11-е на 1500 м. Двухразовая абсалютная чэмпіёнка свету (1963, 1964). Рэкардсменка свету на дыстанцыях 1000 м (1963—1968), 1500 м (1960—1962) і 3000 м (1967).

Выступала за чалябінскі «Буравеснік», а ў канцы кар’еры — за маскоўскі «Лакаматыў».

Зноскі

  1. а б Скобликова Лидия Павловна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Lidiya Skoblikova // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. БелЭн 2002.

Літаратура правіць