Адкрыць галоўнае меню

Лідзія Сямёнаўна Чаркасава

Лідзія Сямёнаўна Чарка́сава (20 лістапада 1909, г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобласці, Украіна — 3 жніўня 1999) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі. Доктар біялагічных навук (1955), прафесар (1957). Заслужаны дзеяч навукі (1975). Дэлегат 15-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН ад Беларусі ў 1960 годзе ў Нью-Ёрку.

Лідзія Сямёнаўна Чаркасава
Дата нараджэння 20 лістапада 1909(1909-11-20)
Месца нараджэння г.п. Мікалаеўка Днепрапятроўскай вобласці, Украіна
Дата смерці 3 жніўня 1999(1999-08-03) (89 гадоў)
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера біяхімія
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар Адэскі медыка-аналітычны інстытут

БіяграфіяПравіць

Скончыла Адэскі медыка-аналітычны інстытут у 1931 годзе. Працавала ў Пермскім і Казанскім стаматалагічных інстытутах.

У 19501981 гадах у Інстытуце фізіялогіі АН Беларусі (загадчык лабараторыі), адначасова ў БДУ (19571972).

Аўтар навуковых прац па вывучэнні ўздзеяння розных відаў іанізуючай радыяцыі на абмен бялкоў і вугляводаў у ЦНС, зрухаў у нейраэндакрыннай сістэме пад уздзеяннем малых доз іанізуючых выпрамяненняў.

Некаторыя працыПравіць

  • Выкарыстанне радыеактыўных ізатопаў у біялогіі і медыцыне. Мн., 1957
  • Основы клинической биохимии. М., 1965 (разам з М. Ф. Меражынскім)
  • Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. Мн., 1977 (разам з А. Ц. Пікулевым, М. Ю. Тайцам).

Зноскі

ЛітаратураПравіць