Лізавета Іванаўна Паўлоўская
Лізавета Іванаўна Паўло́ўская (1830, г. Магілёў — 1915) — збіральніца беларускага фальклору.
Лізавета Іванаўна Паўлоўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 1830 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1915 |
Муж | Людвіг Кігн[d] |
Дзеці | Аляксей Людвігавіч Кігн і Уладзімір Людвігавіч Кігн[d] |
Род дзейнасці | збіральнік фальклору |
Альма-матар |
Скончыла Магілёўскую гімназію. Жыла ў в. Фёдараўка Рагачоўскага павета (2063 дзес. зямлі, вадзяны млын, сукнавальня). Склала зборнікі «Народныя беларускія песні» (выдадзены 1853 на рускай мове ў Пецярбургу пад крыптонімам Е. П.), куды ўвайшлі творы каляндарна-абрадавай і пазаабрадавай народнай лірыкі, запісаныя ў Быхаўскім павеце. Значнае месца ў кнізе адведзена апісанню мясцоваму вясельнага абраду і тэкстам звязаных з ім песень (пераклады недасканалыя).
Сям’я
правіцьУ шлюбе з Людвігам Кігнам мела сыноў Аляксея, рагачоўскага маршалка, і Уладзіміра (1856—1908), пісьменніка, дзяржаўнага, грамадскага і культурнага дзеяча, і дачку Вольгу. Пасля забойства Уладзіміра пабудавала ў памяць пра сына мураваную школу ў суседнім сяле Асмолавічы[1] (будынак, верагодна, захаваўся).
Зноскі
Літаратура
правіць- Паўлоўская Лізавета Іванаўна // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 616 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.
- Цішчанка 1. Адна з першых // Мастацтва Беларусі. 1984. № 10.