Лік Рэйнальдса або крытэрый Рэйнальдса (англ.: Reynolds number) — безразмерная фізічная велічыня, якая з'яўляецца крытэрыем падабенства струменяў вадкасці ці газу. Лік Рэйнальдса вызначае імавернасць таго, ці будзе плынь ламінарнай, ці турбулентнай. Крытэрый названы ў гонар выдатнага ірландскага фізіка О. Рэйнальдса (18421912), аўтара шматлікіх піянерскіх прац па гідрадынаміцы.

Лік Рэйнальдса — адзін з найболей важных крытэрыяў падобнасці ў гідрадынаміцы.

Азначэнне і фізічны сэнс

правіць

Лік Рэйнальдса азначаюць наступным чынам:

 

дзе   — шчыльнасць асяроддзя,   — характэрная хуткасць,   — характэрны памер,   — дынамічная вязкасць асяроддзя.

Лік Рэйнальдса ёсць стасункам сіл інерцыі да сіл вязкасці.

Крытычны лік Рэйнальдса

правіць

Пераход плыні ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адбываецца па дасягненні так званага крытычнага ліку Рэйнальдса   Пры   цячэнне будзе ламінарным, а пры   магчыма ўзнікненне турбулентнасці (бурлівай плыні). Крытычнае значэнне ліку Рейнальдса залежыць ад розных абставін, найперш ад таго, як і дзе цячэ вадкасць (ад пэўнага віду цячэння: цячэнне ў круглай трубе, цячэнне вакол шара і г.д.)

Напрыклад, для цячэння ў круглай трубе:

 

Лік Рэйнальдса як крытэрый пераходу ад ламінарнага да турбулентнага цячэння адносна добра дзейнічае тады, калі вадкасць цячэ пад вонкавым ціскам (напорам). Калі напору няма, пераходная зона паміж ламінарным і турбулентным цячэннем расцягваецца, і выкарыстанне ліку Рэйнальдса ў якасці крытэрыю не заўсёды правамерна. Напрыклад, хоць у вадасховішчах фармальна вылічаныя значэнні ліку Рэйнальдса вельмі вялікія, а пры гэтым усё роўна назіраецца ламінарнае цячэнне.