Лінейныя караблі тыпу «Бісмарк»

Лінкары тыпу «Бісмарк» — тып лінейных караблёў (ням.: Schlachtschiff), што былі на ўзбраенні Крыгсмарынэ ў гады Другой сусветнай вайны. Самыя магутныя лінкары і самыя буйныя баявыя караблі, па­будаваныя ў Германіі[1].

Лінейныя караблі тыпу "Бісмарк"
ТТХ і ідэнтыфікацыйныя параметры лінкара «Тырпіц», выдадзеныя аддзелам Ваенна-Марской разведкі Ваенна-марскога міністэрства ЗША
ТТХ і ідэнтыфікацыйныя параметры лінкара «Тырпіц», выдадзеныя аддзелам Ваенна-Марской разведкі Ваенна-марскога міністэрства ЗША
Праект
Краіна
Вытворцы
Аператары
Папярэдні тып «Шарнгорст»
Наступны тып тып H
Гады будаўніцтва 1 ліпеня 1936
У страі выведзены са складу флоту
Асноўныя характарыстыкі
Водазмяшчэнне

41 700 т стандартнае, 50 900 т  поўнае («Бісмарк»),

42 900т стандартнае, 52 600т  поўнае («Тырпіц»)
Даўжыня

251  м (найбольшая), 241,5 м (паміж перпендыкулярамі, «Бісмарк»),

253,6  м (найбольшая), 241,72 м (паміж перпендыкулярамі, «Тырпіц»)
Шырыня 36 м
Асадка 8,6 — 10,6 м
Браніраванне (значэнні ў мм[1]) · пояс 320—170 · верхні пояс 145 · траверсы 220—145 · падоўжная пераборка 30 — 25 · вежы ГК 360—130 · барбеты ГК 340—220 · вежы СК 100 — 40 · барбеты СК 80 — 20 · палуба 50 — 80 + 80 — 95 (скосы 110—120) · рубка 350—220 · супрацьтарпедная пераборка — 45
Рухавікі 3 ТЗА, 12 ПК Вагнера
Магутнасць 138 000 к.с.
Рухавік 3 вінты
Хуткасць ходу 29 вузлоў
Далёкасць плавання 8525 міль («Бісмарк»), 8870 міль («Тырпіц») на 19 вузлах[1]
Экіпаж 2092 — 2608 чалавек
Узбраенне
Артылерыя 8 (4×2) — 380-мм/47 гарматы SK/C-34
12 × 150-мм /55 (6 × 2)
Зенітная артылерыя

8 × 2 — 105-мм/65 LC/31 (LC/37 на «Тырпіцы»)[1],

8×2 — 37-мм/83,
12×1 — 20-мм/66 (16×1 на «Тырпіцы»)[2]
Авіяцыйная група 2 катапульты, 4 гідрасамалёты

Гісторыя стварэння правіць

Лінкары тыпу «Бісмарк» сваім з’яўленнем абавязаны падпісаннем у чэрвені 1935 года Англа-Германскага марскога пагаднення, якое фактычна зняло абмежавання Версальскага дагавора 1919 года і пашырыла дапушчальны танаж германскіх караблёў да 35 % ад адпаведнага ў Каралеўскім ВМФ Вялікабрытаніі[1]. Пасля разгляду шэрагу папярэдніх праектаў, 1 ліпеня 1936 года галаўны карабель серыі, «Бісмарк», быў закладзены на стапелі верфі «Блом і Фос» у Гамбургу.

Узбраенне правіць

 
Лінейны карабель «Бісмарк» пры ўступе ў лад, 24 жніўня 1940
 
Выгляд з паветра лінейнага карабля «Тырпіц». Выданне аддзела Ваенна-Марской разведкі Ваенна-марскога міністэрства ЗША

Артылерыя галоўнага калібра была прадстаўлена 8 новымі 380-мм 47-калібернымі гарматамі SK/C-34. Яны маглі весці агонь 800-кг снарадамі на далёкасць 36,5 км, а на дыстанцыях да 21 км іх снарады тэарэтычна прабівалі 350-мм браню. Па дальнабойнасці 380 мм гарматы прыкметна саступалі артылерыі «Ямата», «Рышэльё», «Дзюнкерка», «Віторыа Венета», «Шарнгорста», амаль не саступалі новым 406 мм гарматам «Аявы», але ўсіх астатніх праціўнікаў пераўзыходзілі. Асабліва старыя 381 мм гарматы брытанскіх лінкараў і крэйсераў.

Захаваўся падзел артылерыі на супрацьмінную (150-мм) і буйнакаліберную зенітную (105-мм). Аднак, у адрозненне ад папярэднікаў тыпу «Шарнгорст», усе гарматы 150-мм калібра размяшчаліся ў вежах. Акрамя таго, лінкары неслі значную колькасць ствалоў зенітных аўтаматаў 37-мм і 20-мм калібраў. Склад зенітнага ўзбраення на «Тырпіцы» змяняўся ў час службы, у ліпені 1944 г. на лінкары мелася 78 20-мм аўтаматаў[1]. Караблі абсталёўваліся дзвюма авіяцыйнымі катапультамі, неслі да 6 гідрасамалётаў (з іх 2 захоўваліся на катапультах)[1].

Браніраванне правіць

Браніраванне «Бісмаркаў» па масе (18700 т) саступала толькі буйнейшым «Ямата». Астатніх верагодных праціўнікаў, у тым ліку шматлікія новыя амерыканскія лінкары (асабліва тыпу «Саўт Дакота») і брытанскія (у тым ліку «Кінг Джорджы 5» і «Нэльсаны»), германскія караблі ў гэтым прыкметна пераўзыходзілі. Пры гэтым «Бісмарк» не меў асасбліва выдатных параметраў таўшчыні ці вышыні браніравання розных частак корпуса і веж. Многія нават менш буйныя лінкары (напрыклад, новыя французскія, італьянскія, брытанскія) яго пераўзыходзілі па асобных параметрах. Акрамя хіба што даўжыні галоўнага пояса — па абсалютнай яго даўжыні ён саступаў толькі старому брытанскаму «Худу» (рэкордныя 171,4 м), да гібелі абодвух у маі 1941 г. А па яго даўжыні адносна ВЛ «Бісмарк» трохі саступаў менш буйным «Шарнгорстам». Як і па яго таўшчыні — 320 замест 350 мм.

Вертыкальная абарона правіць

У адрозненне ад многіх сучасных караблёў — амерыканскіх лінкараў тыпу «Саўт Дакота» і «Аява», французскіх тыпаў «Дзюнкерк» і «Рышэльё», італьянскага «Віторыа Венета», брытанскіх «Нэльсанаў» — галоўны пояс на лінкарах тыпу «Бісмарк» быў вонкавым і амаль не меў нахілу. Вышыня галоўнага пояса складала 5,2 м — сярэдняе значэнне для таго часу, ён распасціраўся ад скляпоў насавой да скляпоў кармавой вежаў ГК. Яго таўшчыня складала 320 мм, што было менш, чым у большасці сучаснікаў, акрамя ўсіх амерыканскіх і першых французскіх лінкараў. Пояс быў амаль вертыкальным у сярэдняй частцы, на ўскрайках меў большы нахіл вонкі, абумоўлены абводамі корпуса. Такі нахіл (17°, 10°, 7° і 8—10 ° у раёне вежаў «А», «В», «С» і «D» адпаведна) паляпшаў бартавую абарону скляпоў. Пліты галоўнага і верхняга паясоў былі выраблены з цэментаванай брані Крупа KCnA і ўкладваліся на цікавую падкладку таўшчынёй 50 мм[3]. Таўшчыня верхняга пояса была, наадварот, істотна павялічана ў параўнанні з «Шарнгорстамі» — з 45 да 145 мм.

З абодвух канцоў цытадэль замыкалася траверсамі, якія мелі таўшчыню 145, 220 і 180 мм на батарэйнай, галоўнай і ніжняй палубах адпаведна. На ўскрайках браня складала 60-80 мм — што не так шмат, але на большасці іншых лінкараў таго часу яна была яшчэ меншай. Толькі карма «Віторыа Венета» абаранялася лепш.

Гарызантальная абарона правіць

Верхняя бранявая палуба мела таўшчыню 50-мм (80-мм над скляпамі), галоўная бранявая палуба — 80-мм + 110-мм скосы (над скляпамі 95-мм + 120-мм скосы)[1]. Палубная браня выраблялася з загартаванай бранявой сталі «Wh». Скосы ўзмацнялі абарону супраць снарадаў, што ляцяць па насцільнай траекторыі і прабілі бранявы пояс, але аслаблялі такую супраць снарадаў, што ляцяць па навясной траекторыі на вялікіх дыстанцыях, таму што вугал скосу дадаваўся да вугла падзення снарада. Немцы былі адзінымі, хто ўсё яшчэ выкарыстоўваў скосы тоўстай бранявой палубы для ўзмацнення гарызантальнай абароны; гэта было звязана з дыстанцыямі вядзення бою, якія прадугледжваліся Крыгсмарынэ.

У цэлым, палубнае браніраванне было слабым месцам праекта. Большасць лінкараў пабудовы 1930-х, мелі суцэльную бранявую палубу таўшчынёй 100—150 міліметраў, звычайна дапоўненую тонкай верхняй (узводнай) ці ніжняй (супрацьасколачнай) палубамі. Двухслаёвая бранявая палуба лінкараў тыпу «Бісмарк» саступала па супраціўляльнасці снарадам суцэльнай палубе той жа сумарнай таўшчыні.

Меўся і іншы прынцыповы дэфект: з прычыны выкарыстання бранявых скосаў, ніжняя бранявая палуба была размешчана вельмі нізка ў корпусе карабля і месца пад ёй было вельмі абмежавана. Дэфіцыт месца, вымусіў нямецкіх канструктараў размясціць частку жыццёва важных элементаў карабля (напрыклад, галоўны артылерыйскі пост) у прасторы паміж бранявымі палубамі, што ў значнай ступені нівеліравала вельмі магутную абарону кацельных і машынных аддзяленняў.

Абарона артылерыі правіць

Барбеты вежаў галоўнага калібра браняваліся толькі вышэй бранявой палубы і па вышыні да верхняй палубы мелі таўшчыню 220 мм (дадатковую абарону ім забяспечвала бартавая браня). Над верхняй палубай таўшчыня пліт барбетаў павялічвалася да 340 мм. Вежы ГК у лабавой частцы абараняліся плітамі таўшчынёй 360 мм, бакавыя часткі вежаў — 150—220 мм, тыльны бок — 320 мм. Браня для артылерыйскіх вежаў выраблялася з цэментнанай брані Крупа «KCnA»[3].

Вежы сярэдняга калібра таксама абараняліся адносна добра, хоць некаторыя «аднакласнікі» (асабліва «Віторыа Венета») пераўзыходзілі немцаў і ў гэтым кампаненце. Затое «Кінг Джорджы 5» і іншыя лінкары саюзнікаў прыкметна адставалі. Як і па некаторых іншых паказчыках абароны (у тым ліку рубак).

Відавочна, што маса брані на «Бісмарку» стала такой рэкордна высокай галоўным чынам з прычыны вялікай даўжыні і плошчы абароны. Не варта забываць і пра тое, што «Бісмаркі» былі адзінымі сучаснымі лінкарамі, якія мелі па 4 выдатна абароненыя вежы і барбеты гармат буйнога калібра, і ў дадатак яшчэ па 6 вежаў сярэдняга. Астатнія сучаснікі мелі толькі па 3 і па 2 вежы ГК, а адносна абароненыя вежы з артылерыяй сярэдняга калібра меліся далёка не ўсюды. Што было з гэтага больш рацыянальна, ва ўмовах вайны так і не высвятлілася.

Больш падрабязна пра таўшчыню бранявых пліт на розных участках — у табліцы ТТХ справа. Агульная вага брані складаў 18 700 т (44 % водазмяшчэння).

Энергетычная ўстаноўка правіць

ЭУ лінкараў тыпу «Бісмарк» — трохвальная, складалася з 12 катлоў Вагнера (58 атм, 450 °C) і 3 турбазубчастых агрэгатаў («Blohm und Voss» на «Bismarck» і «Brown-Boweri» на «Tirpitz»). Адрознівалася адносна нізкай надзейнасцю і малой эканамічнасцю, з прычыны высокіх параметраў пары. Рэальны расход паліва перавышаў разліковы (на 10 % на поўным ходзе і на 19 % на эканамічным на ЛК «Тырпіц»). На хадавых выпрабаваннях «Бісмарк» развіў 30,12 вуз. (пры 150 070 к.с.), «Тырпіц» — 30,8 вуз. (пры 163 026 к.с.)[1], расход паліва складаў на поўным ходзе 0,325 кг/ к.с. у гадзіну, на эканамічным ходзе 0,500 кг/ к.с. у гадзіну[4].

Служба і гібель правіць

Караблі тыпу «Бісмарк» прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на моры ў час Другой сусветнай вайны. У маі 1941 «Бісмарк» разам з цяжкім крэйсерам «Прынц Ойген» удзельнічаў у аперацыі «Rheinübung» («Вучэнні на Рэйне») — запаланаванай атацы брытанскага гандлёвага суднаходства ў Атлантыцы. У час бітвы ў Дацкім праліве 24 мая 1941 патапіў артылерыйскім агнём брытанскі лінейны крэйсер «Худ», аднак сам быў пашкоджаны трапленнямі снарадаў з лінейнага карабля «Прынс оф Уэлс». У час праследавання брытанскімі караблямі, пасля траплення авіятарпед з тарпеданосцаў, што выляцелі з борта авіяносца «Арк Роял» 27 мая 1941 загінуў у баі з брытанскімі лінейнымі караблямі «Rodney» і «King George V» і цяжкім крэйсерам «Dorsetshire» за 400 міль ад Брэста[1].

«Тырпіц» вядомы сваімі аперацыямі з баз у Нарвегіі, дзе карабель знаходзіўся ў складзе Баявой Групы Крыгсмарынэ. На працягу знаходжання карабля ў Нарвегіі на яго некалькі разоў арганізоўваліся атакі авіяцыі флоту і КВПС. 12 лістапада 1944 патоплены бамбардзіроўшчыкамі «Ланкастэр» пры дапамозе звышцяжкіх бомбаў «Толбай» у Тромсё-фіёрдзе — у выніку двух прамых трапленняў і трох блізкіх узрываў перавярнуўся і затануў[1].

Спіс караблёў тыпу[5] правіць

Назва Назва ў перыяд пабудовы Верф-будаўнік Дата закладкі Дата спуску на ваду Дата ўваходжання
ў склад флоту
Дата вываду
са складу флоту/гібелі
Лёс
Бісмарк («Bismarck») Schlachtschiffe «F»,

«Ersatz Hannover»[3]

Blohm + Voss, Гамбург 1.7.1936 14.2.1939 24.8.1940 27.5.1941 Загінуў у баі з брытанскімі ЛК «Rodney» і «King George V» і КРЦ «Dorsetshire» за 400 міль ад Брэста
Тырпіц («Tirpitz») Schlachtschiffe «G»,

«Ersatz Schleswig Holstein»[6]

Верф Крыгсмарынэ ў Вільгельмсгафене[en] 2.11.1936 1.4.1939 25.2.1941 12.11.1944 Патоплены брытанскімі бамбардзіроўшчыкамі «Ланкастэр» з выкарыстаннем звышцяжкіх бомбаў «Tallboy» у Тромсё-фіёрдзе

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і к С. В. Патянин. Корабли Второй мировой войны. ВМС Германии. Часть 1. — М.: «Морская коллекция», № 8, 2005, глава «Линейные корабли»
  2. Gröner, Erich. Die deutschen Kriegsschiffe 1815—1945. Band 1: Panzerschiffe, Linienschiffe, Schlachschiffe, Flugzeugträger, Kreuzer, Kanonenboote (нем.). — Bernard & Graefe Verlag, 1982. — P. 58. — 180 p. — ISBN 978-3763748006.
  3. а б в Печуконис Н. И., Давыдов Ю. В. Линейный корабль «Бисмарк» История корабля 1934—1941
  4. Gröner, Erich. = Die deutschen Kriegsschiffe 1815—1945. Band 1: Panzerschiffe, Linienschiffe, Schlachschiffe, Flugzeugträger, Kreuzer, Kanonenboote.. — Bernard & Graefe Verlag. — 1982. — С. 58. — 180 с. — ISBN 978-3763748006.
  5. С. В. Патянин. Корабли Второй мировой войны. ВМС Германии. Часть 1. — М.: «Морская коллекция», № 8, 2005
  6. Gröner, Erich. = Die deutschen Kriegsschiffe 1815—1945. Band 1: Panzerschiffe, Linienschiffe, Schlachschiffe, Flugzeugträger, Kreuzer, Kanonenboote.. — Bernard & Graefe Verlag, 1982. — С. 33. — 180 с. — ISBN 978-3763748006.

Літаратура правіць

  • С. В. Патянин. Корабли Второй мировой войны. ВМС Германии. Часть 1. — М.: «Морская коллекция», № 8, 2005
  • Печуконис Н. И., Давыдов Ю. В. Линейный корабль «Бисмарк» История корабля 1934—1941
  • А. В. Платонов, Ю. В. Апальков. Боевые корабли Германии 1939—1945. — СПб.: «Корабли и сражения», 1995
  • Gröner, Erich. = Die deutschen Kriegsschiffe 1815—1945. Band 1: Panzerschiffe, Linienschiffe, Schlachschiffe, Flugzeugträger, Kreuzer, Kanonenboote.. — Bernard & Graefe Verlag, 1982. — 180 с. — ISBN 978-3763748006.

Спасылкі правіць