Ліпнікі (біялагічны заказнік)

Біялагічны заказнік «Ліпнікі» — заказнік мясцовага значэння ў Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Утвораны рашэннем Чашніцкага райвыканкама от 24 лютага 1992 года № 53. Створаны з мэтай захавання ў натуральным стане прыроднага фларыстычнага комплексу. Заказнік знаходзіцца пад аховай Старасельскага лясніцтва. Выключаны з разліку высечак галоўнага карыстання[1].

Ліпнікі
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 1,3 га
Дата заснавання 1992

Апісанне правіць

Размешчаны за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Вялікія Ліпавічы. Агульная плошча 1,3 га. Насаджэнні прадстаўлены дрэвастоем мясцовых відаў. Дрэвастой складаны, высокай якасці, складзены пераважна ліпай драбналістай, узрост якой складае больш за 70 гадоў. У склад дрэўнага яруса ўваходзяць таксама бяроза барадаўчатая, ясень, дуб чарэшчаты, елка, клён вастралісты і асіна. Адзначаны таксама адзінкавыя дрэвы вольхі чорнай і шэрай. Са старых дрэў тут захаваліся адзінкавыя дубы ўзростам не менш за 130—150 гадоў[2].

Зноскі

Літаратура правіць

  • Прыродна-геаграфічнае апісанне Чашніцкага раёна. Флора і фаўна // Гістарычна-краязнаўчы курс «Наша Чашніччына». Чашніказнаўства / В. В. Грыбко. — Мінск: Медисонт, 2007. — С. 6—12.
  • Чашникский район // Витебская область: природа, туризм, спорт, отдых = Vitebsk region: the nature, tourism, sport, rest / под общ. ред. Л. Л. Прокофьевой. — Витебск : Витебский центр маркетинга, 2005. — С. 250—255. (руск.)
  • Чашникский район // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 25—26.