Закозельскі сельсавет
Зако́зельскі сельсавет (руск.: Закозельский сельсовет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Закозель.
Закозельскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Драгічынскі раён |
Уключае | 14 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Закозель |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 2 368 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Літоўскі сельсавет у складзе Драгічынскага раёна Палескай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Літоўск. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Валавельскага сельсавета, вёска Пігановічы пералічана ў склад Першамайскага сельсавета Антопальскага раёна[1]. 21 снежня 1970 года цэнтр перанесены ў вёску Закозель, сельсавет перайменаваны ў Закозельскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Закозельскага сельсавета было 8 населеных пунктаў[3]. 1 снежня 1975 года ў склад сельсавета з Папінскага сельсавета перададзены вёскі Вулька Радавецкая, Каралін, Карлавічы, Селішча, Сулічава, у склад Драгічынскага сельсавета перададзены вёскі Нагор’е і Пярковічы[4]. 17 верасня 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Галоўчыцкага сельсавета (вёскі Галоўчыцы, Дзятлавічы, Корсунь, Пігановічы, Толкава)[5].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 2098 чалавек[6], з іх 90,9 % — беларусы, 5,8 % — украінцы, 2,3 % — рускія[7]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў) — 2368 чалавек[8].
Крыніцы
правіць- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 21 снежня 1970 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 19. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 снежня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 8 (1490).
- ↑ Решение Брестского областного совета депутатов № 307 от 17 сентября 2013 г. Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
правіць- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
правіць- Сельскія выканаўчыя камітэты Драгічынскага раёна Архівавана 24 верасня 2008.