Лічфілдскі сабор

Сабор Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Чэда (англ.: Cathedral Church of the Blessed Virgin Mary and St Chad) — сярэднявечны гатычны кафедральны сабор у Лічфілдзе (Стафардшыр), рэзідэнцыя біскупа Лічфілдскага.

Славутасць
Лічфілдскі сабор
англ.: Lichfield Cathedral
52°41′08″ пн. ш. 1°49′49″ з. д.HGЯO
Краіна  Вялікабрытанія
Месцазнаходжанне
Канфесія англіканства
Епархія Anglican Diocese of Lichfield[d]
Архітэктурны стыль англійская готыка і Decorated gothic[d]
Дата заснавання 1195
Вышыня 76,8 м
Матэрыял пясчанік
Сайт lichfield-cathedral.org (англ.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Інтэр'ер сабора

Лічфілдскі сабор пачаў будавацца з пясчаніку з узнаўленнем дыяцэзіі ў 1200-я, будаўніцтва было завершана да 1340 года. Унутры сабор мае даўжыню 113 м, шырыня нефа складае 21 м. Шпіль цэнтральнай вежы дасягае вышыні 77 м, а шпілі заходніх вежаў — 58 м. Лічфілдскі сабор — адзін з трох сабораў Вялікабрытаніі, якія маюць тры шпілі. Аднак, два іншыя саборы, у Трура і Эдынбургу, былі пабудаваны толькі ў канцы XIX — пачатку XX стст.

На тэрыторыі сабора пахаваны шматлікія біскупы Ковентры і Лічфілда, у тым ліку і Чэд Лічфілдскі, легендарны святы VII стагоддзя. У рызніцы захоўваецца Лічфілдскае евангелле, манускрыпт меркавана VIII стагоддзя.

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі

правіць