Ларыса Іванаўна Новаш

(Пасля перасылкі з Л. І. Новаш)

Ларыса Іванаўна Новаш (27 мая 1940, г.п. Дзяржынск, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар.

Ларыса Іванаўна Новаш
Дата нараджэння 27 мая 1940(1940-05-27) (83 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
бронзавы медаль ВДНГ

Біяграфія правіць

Скончыла Беларускі політэхнічны інстытут у 1968 годзе. Працавала ў БелНДІдзіпрасельбудзе, Мінскінжпраекце, з 1980 года — кіраўнік групы архітэктараў у БелНДІдзіпрасельбудзе.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1972 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у калгасе імя Калініна (1970), дыспетчарскія пункты ў мікрараёнах Захад-З, Серабранка-2 (1978), падземныя пешаходныя пераходы на плошчы Калініна і вул. Падлеснай (1981), пуцеправоды па вул. 2-е Кольца—Р. Люксембург (1981), Аранскай (19821983) у Мінску, гандлёвы цэнтр і лазня ў калгасе «Чырвоная змена» (1972—1973, у аўтарскім калектыве), інтэр’еры кафэ ў саўгасе «Малеч» (1975, у аўтарскім калектыве), райвыканкам у Вілейцы (1984).

Узнагароды правіць

Узнагароджана бронзавым медалём ВДНГ СССР (1973).

Зноскі

Літаратура правіць